Вясковец напаў на рыбака і распыліў у твар пярцовы балончык, прыняўшы яго за браканьера
Не звычайны інцыдэнт здарыўся 4 сакавіка на рацэ Бобр у Крупскім раёне. На мужчыну, які мірна рыбачыў, напаў мясцовы «абаронца» прыроды, піша партал FishingBy.

47-гадовы вясковец палічыў, што рыбу вылоўлівае браканьер у перыяд нерасту. Агрэсар падбег да рыбака, распыліў у твар пярцовы балончык, пасля чаго ўтапіў яго снасці, рыбалоўны рыштунак і вопратку.
Прыйшоўшы ў сябе пасля часовай страты зроку, пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю.
Нападніка хутка затрымалі, а частку маёмасці вярнулі ўладальніку. Раённы СК распачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Фігурант знаходзіцца пад вартай.
Каментары