Свет33

Аэрапорт Львова могуць адкрыць ужо ў канцы вясны

Каля сямі міжнародных авіякампаній гатовыя аднавіць палёты ва Украіну на працягу месяца пасля адкрыцця тэрміналаў.

Міжнародны аэрапорт Львова. Фота: сацсеткі аэрапорта

Львоўскі міжнародны аэрапорт імя Данііла Галіцкага могуць адкрыць для палётаў ужо ў канцы вясны. Пра гэта паведаміла гендырэктар аэрапорта Таццяна Раманоўская, паведамляе выданне «Высокі замак».

Паводле аптымістычнага сцэнару аэрапорт можа аднавіць сваю працу ў красавіку-маі 2025 года, паводле іншага сцэнару — летам.

Каля сямі міжнародных авіякампаній гатовыя аднавіць палёты ва Украіну на працягу месяца пасля адкрыцця тэрміналаў. Гэта Wizzair, Air Baltic, «Турэцкія авіялініі», Sky Up, «Аўстрыйскія авіялініі», Lufthansa, LOT, паведаміла гендырэктарка аэрапорта.

«Чартарныя рэйсы, хутчэй за ўсё, будзе спрабаваць вярнуць авіякампанія Sky Up. У іх добрая сетка маршрутаў у Еўропе. Тыя ж маршруты гатовыя выконваць і з Львова. Або з іншага ўкраінскага горада. Сёлета прадстаўнікі авіякампаніі выйшлі да нас з камунікацыяй, правялі свае аўдыты. Прадстаўнікі Wizzair яшчэ летась правялі свой аўдыт. Праводзяць папярэдні аналіз і калі будзе рашэнне аб адкрыцці неба, на працягу трох-чатырох дзён прыязджаюць да нас працаваць», — сказала Раманоўская.

Каментары3

  • Filipp
    16.03.2025
    Калі так станецца, з Украіны яшчэ 10 мільёнаў чалавек з'едзе(
  • Паглядзім
    16.03.2025
    Могуць адкрыць, а могуць і не адкрыць... Гэтая тэма рэгулярна ўсплывае ў смі, але аэрапорты не працуюць, бо няма 100% гарантыяў бяспекі для пасажырскіх перавозак. І ў гэтым сэнсе нічога не змянілася.
  • Andrew
    16.03.2025
    Filipp, И все в «хрустальны сасут»😁

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць