Грамадства22

Стала вядома аб затрыманні папулярызатара навукі з Гомеля

Дзмітрыя Новікава затрымалі разам з грамадзянскай жонкай Вікторыяй Разуванавай у кастрычніку 2024 года, піша «Флагшток».

Дзмітрый Новікаў. Фота: сацсеткі

Прычынамі для затрымання міліцыяй сталі фотаздымкі з мітынгу 2020 года, якія знайшлі ў тэлефоне Новікава, удакладняюць журналісты. 

Суд над Дзмітрыем павінен пачацца ў канцы сакавіка па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

У якім статусе знаходзіцца Разуванава, невядома.

Дзмітрый Новікаў вядомы ў Гомелі па мянушцы Агнявіт як аўтар-выканаўца, папулярызатар навукі, краязнаўца, блогер. У апошні час яго дзейнасць была звязана з папулярызацыяй археалогіі і палеанталогіі.

Сярод яго праектаў — тэлеграм-канал «Байкі дзядзечкі Агнявіта», сайт PaleoNews і ютуб-канал з даведнікам па Беларусі.

Каментары2

  • Штоо
    19.03.2025
    Нічога не зразумеў. Дзмітрыя Новікава затрымалі у кастрычніку 24 года. Прычынамі для затрымання сталі фота з мітынгу 20 года, якія знайшлі ў тэлефоне Новікава. Як яны спачатку знайшлі фота, перад затрыманнем? Як яны атрымалі доступу да тэлефона?

    [Зрэдагавана]
  • мясцовы2
    19.03.2025
    "Непарадный Путеводитель" ягоны канал

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць