Свет11

Зяленскі папрасіў у Трампа больш Patriot, і той абяцаў пашукаць

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выклаў падрабязную справаздачу пра сваю сённяшнюю размову з Трампам. У сваю чаргу, прэс-служба Белага дома дапоўніла яе іншымі важнымі падрабязнасцямі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«У мяне была пазітыўная, вельмі змястоўная і адкрытая размова з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Я падзякаваў яму за добры і прадуктыўны пачатак працы ўкраінскай і амерыканскай каманд у Джыдзе 11 сакавіка — гэтая сустрэча камандаў істотна дапамагла ў прасоўванні да спынення вайны.

Мы пагадзіліся, што Украіна і ЗША павінны працягваць працаваць разам, каб дамагчыся рэальнага спынення вайны і трывалага міру. Мы верым, што разам з Амерыкай, з прэзідэнтам Трампам і пад амерыканскім кіраўніцтвам трывалы мір можа быць дасягнуты ў гэтым годзе.

Прэзідэнт Трамп падзяліўся падрабязнасцямі сваёй размовы з Пуціным і ключавымі пытаннямі, якія абмяркоўваюцца. Адным з першых крокаў да поўнага спынення вайны можа стаць спыненне ўдараў па энергетычнай і іншай грамадзянскай інфраструктуры. Я падтрымаў гэты крок, і Украіна пацвердзіла, што мы гатовыя яго рэалізаваць. Нашы каманды абмеркавалі гэты крок у Джыдзе.

Амерыканскі бок таксама прапанаваў безумоўнае спыненне агню на лініі фронту, і Украіна таксама прыняла гэтую прапанову. Мы працягнем працаваць над тым, каб гэта адбылося. Мы лічым, што такія крокі неабходныя для стварэння магчымасці для падрыхтоўкі ўсёахопнага мірнага пагаднення ў перыяд спынення агню.

Я таксама прадставіў абноўленую інфармацыю пра сітуацыю на полі бою і наступствы расійскіх удараў. Мы гаварылі пра сітуацыю ў Курскай вобласці, закранулі пытанне вызвалення ваеннапалонных і вяртання ўкраінскіх дзяцей, якія былі захопленыя расійскімі войскамі.

Мы таксама абмеркавалі стан супрацьпаветранай абароны Украіны і магчымасць яе ўзмацнення для абароны жыццяў.

Мы даручылі нашым камандам вырашыць тэхнічныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй і пашырэннем частковага спынення агню.

Украінская і амерыканская каманды гатовыя сустрэцца ў Саудаўскай Аравіі ў найбліжэйшыя дні для працягу каардынацыі крокаў па дасягненню міру. Мы даручылі нашым дарадцам і прадстаўнікам правесці гэтую працу як мага хутчэй.

Мы адзначылі пазітыўную працу нашых дарадцаў і прадстаўнікоў — Рубіа, Уолца, Келага, Ермака, Сибиги, Умерава і Палісы. На наступных сустрэчах каманды могуць дамовіцца пра ўсе неабходныя аспекты прасоўвання да трывалага міру і гарантый бяспекі.

Я падзякаваў прэзідэнту Трампу і амерыканскаму народу за падтрымку. Я падкрэсліў, што ўкраінцы хочуць міру, таму Украіна прыняла прапанову аб безумоўным спыненні агню.

Я падкрэсліў важнасць канцэпцыі міру праз сілу прэзідэнта Трампа. Мы дамовіліся падтрымліваць пастаянны кантакт, у тым ліку на самым высокім узроўні і праз нашы каманды», — напісаў Зяленскі ў сацсетцы X. 

У той жа час прэс-служба Белага дома паведаміла, што падчас тэлефоннай размовы Уладзімір Зяленскі папрасіў у Трампа дадатковыя сістэмы СПА, у тым ліку комплексы Patriot. Амерыканскі прэзідэнт нібыта паабяцаў папрацаваць над гэтым і знайсці неабходныя ўзбраенні, у тым ліку ў Еўропе.

Акрамя таго, пасля размовы прэзідэнтаў прэс-служба Белага дома заявіла, што Вашынгтон працягне перадаваць Украіне разведвальную інфармацыю абарончага характару. Раней Уладзімір Пуцін у гутарцы з амерыканскім лідарам настойваў на спыненні заходняй вайсковай падтрымкі Кіева, уключаючы перадачу разведданых.

«Мы яшчэ ніколі не былі так блізка да міру, як сёння», — двойчы сказала прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Левіт на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне.

Каментары1

  • Answer
    19.03.2025
    Трамп вместе с Путиным играет в одной команде

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі82

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі82

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць