Вайна66

Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру

У ноч на 19 сакавіка Расія здзейсніла масіраваную атаку дронамі-камікадзэ, паразіўшы цывільную інфраструктуру ў некалькіх рэгіёнах Украіны. У прыватнасці, зафіксавана прамое траплянне ў бальніцу ў Сумах, удары па гарадах Данецкай вобласці, піша «Украінская праўда».

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Паводле прэзідэнта Украіны, у начным небе Украіны было зафіксавана каля 40 ударных дронаў Расіі, некаторыя з іх дасягнулі сваіх цэляў.

«На жаль, ёсць траплянні менавіта ў грамадзянскую інфраструктуру. Прамое траплянне «Шахеда» ў бальніцу ў Сумах, удары па гарадах Данецкай вобласці, ударныя дроны проста цяпер у небе Кіеўшчыны, Жытоміршчыны, Сумшчыны, Чарнігаўшчыны, Палтаўшчыны, Харкаўшчыны, Кіраўградшчыны, Днепрапятроўшчыны і Чаркашчыны.

Менавіта такія начныя атакі Расіі руйнуюць нашу энергетыку, нашу інфраструктуру, нармальнае жыццё ўкраінцаў. І той факт, што гэтая ноч не стала выключэннем, сведчыць, што трэба і далей ціснуць на Расію дзеля міру», — сказаў ноччу Зяленскі.

Зяленскі падкрэсліў, што такія дзеянні Крамля з’яўляюцца адказам на міжнародныя мірныя ініцыятывы і дэманструюць нежаданне Расіі спыняць вайну.

«Пуцін фактычна адкінуў прапанову поўнага спынення агню», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заклікаў міжнародную супольнасць рэагаваць на расійскія абстрэлы новымі санкцыямі, павелічэннем вайсковай дапамогі і ўзмацненнем гарантый для Украіны.

У аўторак у Крамлі заявілі, што Пуцін падтрымаў прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб узаемнай адмове Украіны і Расіі ад удараў па энергетычнай інфраструктуры на 30 дзён і «аддаў адпаведны загад вайскоўцам».

Каментары6

  • 1
    19.03.2025
    Нешта боты ніяк не каментуюць, які Трамп малайчына, што аддаў загад пуціну, а той узяў ды зноў у чарговы раз сарваў усе мірныя намаганні. Вядома ж, прасцей за ўсё вінаваціць украінцаў і Зяленскага, а не крэмль, пуціна ды рускіх акупантаў, якія пачачалі гэтую вайну ды штодня абстрэльваюць украінскія гарады.
  • Дык і вы іх дзяўбіце
    19.03.2025
    Путлер нібыта пагадзіўся не бамбіць толькі аб'екты энергетыкі. Дык пра што тады вярзе Зяленскі? Трапіў у бальніцу, кажа. А хіба путлер пагадзіўся на поўнае спыненне агню? Не.
  • .
    19.03.2025
    Трамп пра тое не ведае. У ЗША ноч.
    Трамп спіць, як пшаніцу (закрэслена) Украіну прадаўшы.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс9

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс9

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць