Грамадства137137

Шрайбман: Я не веру ў «зянонаўскую дыктатуру», якая будзе паслядоўна беларусізаваць беларусаў

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман паўдзельнічаў у дыскусіі адносна таго, ці абавязкова новая Беларусь павінна быць беларускамоўнай.

Арцём Шрайбман

У новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае» Жэня Сугак заўважыла, што ў людзей унутры краіны шмат цікаўнасці да ўсяго беларускага. Блогеры папулярызуюць беларускую мову, некаторыя на гэтым выбудоўваюць свае бізнэсы. І гэтыя працэсы сведчаць аб тым, што беларуская мова не загіне.

«Зараз, мне здаецца, гэта такая форма сублімацыі таго, што раней вылівалася на вуліцы пратэстамі. Не абавязкова асэнсавана. Проста вырастаюць свядомыя сумленныя людзі, якія не могуць пайсці на вуліцу, стаць актывістамі, праваабаронцамі, журналістамі. Адзінае, што застаецца, гэта рабіць моўнасвядомыя рэчы», — заўважыў Арцём Шрайбман.

Па погляд Рыгора Астапені, галоўным з'яўляецца пытанне ідэнтычнасці. І яно неабавязкова звязана з беларускай мовай:

«Важна, каб людзі самі для сябе казалі: «Я прыналежу да Беларусі.

Ёсць розныя шляхі. (…) Важна падкрэсліваць разнастайнасць Беларусі. (…) Калі мы будзем заганяць сябе ў тую мадэль, якая ўжо аджыла сваё, мне падаецца, гэта ніякай карысці не атрымае. Трэба думаць пра разнастайнасць — і Макс Корж, і Мулявін, і дранікі, і халаднік, і Mark Formelle, і дажынкі, і БНР, і БССР. Я думаю, ёсць розныя варыянты, з чым гуляцца, каб падкрэсліваць сваю беларускасць».

З такім поглядам згодны і Арцём Шрайбман. «Я думаю, што гэта больш палітычна ўстойлівая мадэль. Таму што, калі вы будзеце ўніфікаваць толькі моўна-этнічны, моўна-культурны фармат пабудовы беларушчыны, гэта будзе палітычна няўстойліва. Вы будзеце пад рызыкай, што іншыя палітычныя сілы, больш прарасійскія, на гэтым згуляюць, і ваш праект проста не атрымаецца.

І верыць, што будзе магчымасць дзесяцігоддзямі трымаць такую «зянонаўскую дыктатуру», якая будзе непахісная, ніяк не ўразлівая для палітычных канкурэнтаў, якая будзе паслядоўна беларусізаваць беларусаў і, можа, праз пакаленне выгадуе правільных беларускамоўных беларусаў — гэта ілюзія».

Шрайбман лічыць, што, хутчэй, мы зможам прыйсці да прызнання беларускай мовы адзінай дзяржаўнай, а не да беларускамоўнай Беларусі.

«Гэта нармальна, што нават рускамоўныя беларусы могуць падтрымаць статус адзінай дзяржаўнай для беларускай. Як гэта адбылося ў Казахстане, як гэта адбываецца ў шмат якіх постсавецкіх краінах, дзе напачатку не было пераважнай большасці носьбітаў нацыянальнай мовы, але ніякіх бунтаў супраць гэтага таксама не было.

Я думаю, што спачатку мы можам прыйсці да адзінай дзяржаўнай. Але да цалкам беларускамоўнай я не ведаю, ці мы калісьці дойдзем. Але калі дойдзем, то гэта будзе пытанне далёкай будучыні пасля адзінай дзяржаўнай».

Каментары137

  • Ойёй
    24.03.2025
    Ой я німагу з гэтых аналітыкаў, ці нам трэба аналітык каб зразумець, што ўсіх дарослых беларусаў не перавучыш на беларускую мову? Пытанне тут у адукацыі, а яна павінна быць на 99% па-беларуску, рэшта - па англійску.
  • Прагноз
    24.03.2025
    Ух i срач зараз распачнецца...
  • Пісаровіч
    24.03.2025
    Я не веру ў "аналітыку" Шрайбмана.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць