Грамадства167167

Пазняк запісаў гутарку з палітзняволенай. А яна дамаглася, каб відэа выдалілі з ютуба

У жніўні 2024-га былая палітзняволеная Мія Міткевіч паўдзельнічала ў запісе гутаркі з Зянонам Пазняком. Хутка пасля гэтага дзяўчына падала скаргу, і відэа выдалілі з ютуба. Навошта яна гэта зрабіла?

Мія Міткевіч і Зянон Пазняк. Фота: асабісты архіў Міі Міткевіч / «Наша Ніва»

У відэа, пра якое ідзе гаворка, Мія расказвала Пазняку пра сваё зняволенне ў жаночай калоніі і ўмовы, створаныя там для палітзняволеных. Гаварылі таксама пра настроі ў калоніі і тое, якім чынам трэба працаваць на вызваленне палітвязняў.

Размова насамрэч была спецыфічная. Міі Міткевіч было відавочна няпроста фармуляваць думкі па-беларуску, а Пазняк накіроўваў яе сваімі пытаннямі і каментарамі да патрэбнай яму высновы. І ў канцы, калі ўжо выціснуў патрэбнае, заявіў: ну вось бачыце, гэта кажуць самі былыя палітвязні.

Зрэшты, цяпер роліка ўжо няма на ютубе. Калі прайсці па спасылцы на старонку, дзе ён раней знаходзіўся, можна ўбачыць тэкст, што відэа нельга глядзець праз скаргу на парушэнне аўтарскіх правоў ад Міі Міткевіч. Выдалілі відэа і з тэлеграм-канала выдання Warta, якое яго і апублікавала ў свой час.

Мія пацвердзіла «Нашай Ніве», што насамрэч напісала тую скаргу, і зрабіла яна гэта яшчэ ў 2024-м. Вось што яе прымусіла:

«Я думала, што «Вольнай Беларусі» на чале з Пазняком можна давяраць, можна з імі камунікаваць і спрабаваць нешта зрабіць супраць сістэмы Лукашэнкі. Але я вельмі моцна памылялася.

Я магу вытрымаць усё, але я ненавіджу, калі мяне выкарыстоўваюць, прычым робяць гэта ў сваіх незразумелых мэтах. Чалавек дазваляў сабе занадта шмат».

Мія расказвае, што перад сустрэчай з Пазняком дамова была пагутарыць і пра калонію, і пра беларускую ўладу, але ў рэальнасці выйшла па-іншаму — палітык выкарыстоўваў яе словы так, як патрэбна яму. Жанчына падкрэслівае, што нікому не дазволіць сябе выкарыстоўваць, а калі ўжо так атрымалася, паспрабуе змякчыць сітуацыю для сябе.

Мія ўспамінае, што пры сустрэчы адчувала — Пазняк да яе ставіцца напружана. Ёй вельмі не спадабалася стаўленне палітыка да яшчэ адной палітзняволенай:

«Яго выказванне пра Машу Калеснікаву мяне канчаткова адвярнула ад яго. Калі ў яго такое меркаванне пра чалавека, якому лупанулі 12 гадоў… Прычым яна не можа нават абараніць сябе, таму што яна сядзіць. Гэта было для мяне апошняй кропляй.

[…] Разумею, што ў кожнага сваё меркаванне. Я прасіла яго памочніцу, каб яна яму нейкім чынам патлумачыла, што так не робіцца. Нельга зневажаць чалавека, які цяпер знаходзіцца пад жорсткім ціскам і не можа сябе абараніць. І я ўвогуле не разумею, як мужчына можа казаць пра жанчыну, што яна ніхто і нішто».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары167

  • Фу
    28.03.2025
    Пазьняк даўно ператварыўся на палітыкана для якога людзі гэта каменьчыкі брукаванкі пад нагамі.
  • Satan
    28.03.2025
    Дарэчы... тут зьбіралі на п'есу ў Беластоку па сцэнару Зянона. 10 эўра назьбіралі. І выдалілі нарэшце)) Хаця нават на кнігу рэцэптаў на Вялікдзень было пару сотак эўра
  • Палітвязень
    28.03.2025
    "Аўтазак - гэта проста машына"(с).
    Шкада людзей, якія прайшлі праз пакуты, але анічога не зразумелі. І Зянон Пазьняк у гэтым не вінаваты. У яго таксама хапае ўласных памылак.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць