Грамадства4242

Каверын пра Шаўчука: Ён так нічога і не зразумеў

Вядучы ранішняга шоў «Обычное утро» Канстанцін Каверын у эфіры перадачы падзяліўся сваімі ўражаннямі ад канцэрта ДДТ у Варшаве.

Скрыншот з відэа: «Обычное утро» / YouTube

25 сакавіка ДДТ выступілі з канцэнтрам у Варшаве. Паслухаць іх прыйшоў і Каверын, але падчас выступу Юрыя Шаўчука ў яго «нешта зламалася», расказаў вядучы.

З музыкай, заўважыў Каверын, нічога дрэннага не адбылося, сам канцэрт быў цудоўны.

Але напрыканцы Шаўчук сказаў колькі слоў перад песняй «Гэта ўсё». Спявак падзяліўся, што спадзяецца, беларусы, украінцы і расіяне ў будучыні будуць жыць добра «як раней».

«І ў мяне ўсё зламалася. Я пайшоў, не даслухаў гэты канцэрт. Таму што я не хачу жыць разам, як раней. Мне здалося, што якім бы добрым ні быў Юрый Юліянавіч, ён так нічога і не зразумеў. Так і не зразумеў, што адбылося. Я прыехаў [дамоў] — адкрыў тэлефон: удары па Крывым Розе. З карцінкамі, усё як трэба. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін таксама хоча, каб усе жылі разам як раней».

Каверын некалькі разоў падкрэсліў, што гэта выключна яго пачуцці ад канцэрта і ён «нікога ні да чаго не заклікае».

Каментары42

  • Ганьба
    27.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Иди Низкиз свой сельский слушай, эвропеец
    27.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Хворбз
    27.03.2025
    Answer, Невядома ці моцна яго цікавіць Трамп.Але спадзяюся,што ён як і ўсе людзі,якія здольныя разважаць крытычна,ён всё понял пра Абаму-Байдэна-Харыз і Сораса.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць