Гісторыя33

У ізраільскай пустыні знайшлі загадкавую піраміду, поўную скарбаў

Археолагі знайшлі ў Ізраілі загадкавую пірамідальную структуру, узрост якой складае каля 2200 гадоў. Яна размешчаная ў даліне Нахаль Заар каля Мёртвага мора і здзівіла даследчыкаў як сваёй архітэктурай, так і змесцівам. Унутры — зброя, бронзавыя манеты, каштоўнасці, тканіны і нават гістарычныя дакументы на папірусе, піша Daily Mail.

Па словах прадстаўніка Ізраільскага ўпраўлення даўніны (IAA), гэта збудаванне — адна з самых уражальных археалагічных знаходак, зробленых у Іўдзейскай пустыні. Яна пабудаваная ўручную з абчасаных камянёў, кожны блок якіх важыць сотні кілаграмаў.

Археолагі мяркуюць, што піраміда магла служыць альбо вартавой вежай на гандлёвым шляху, альбо магільнай пабудовай.

Знаходка датуецца эпохай Пталямеяў і Селеўкідаў — кіраўнікоў, якія кантралявалі гэты рэгіён больш за два тысячагоддзі таму. У знойдзеных бронзавых манетах ёсць адзнакі цара Антыёха IV, а сам аб'ект, магчыма, з'яўляўся прамежкавай станцыяй для падарожнікаў, якія перавозілі соль, бітум і іншыя каштоўныя ў той час рэсурсы.

Навукоўцы таксама знайшлі ўнікальныя пісьмовыя дакументы, якія, верагодна, пральюць святло на жыццё ў пустыні. У лагеры археолагаў адзначаюць, што кожны дзень выяўляюць новыя прадметы, уключаючы посуд, рэшткі мэблі, зброю і ўпрыгажэнні.

Раскопкі — частка маштабнай аперацыі, якая доўжыцца ўжо восем гадоў і скіраваная на прадухіленне рабаванняў і знішчэння гістарычнай спадчыны. Спецыяльныя падраздзяленні выявілі больш за 900 пячор уздоўж скал пустыні, дзе ўжо знойдзеныя скруткі, драўляныя вырабы, фрагменты скуры і калекцыі манет.

Хоць піраміда і не падобная да егіпецкіх, яе гістарычная каштоўнасць можа быць не меншай. Ізраільскія археолагі працягваюць раскопкі і чакаюць, што галоўныя адкрыцці ў іх яшчэ наперадзе.

Каментары3

  • Žvir
    28.03.2025
    Aj, jakija heta vam skarby, dzie, što vy pišacie ? Ni zolata niama, ni dyjamentaŭ! Dzvie mednyja pliastynki dy try papirusy. Skarby!
    Kali ŭžo kaŭčeh znojduć, što habrei ciahali pa pustuni, z chieruvimami dy skryžaliami, i zapavietami na ich ? Jaho ž nie ŭ Salamonavym chramie, ni ŭ Davidavym nie bylo, nie daniesli ... A dzie dzieli ?
  • Avi David
    30.03.2025
    David nie budavaŭ chram, jon zmahaŭsja z vorahami. Dzjakujučy Davidu nastupiŭ mir, što dalo mahčymasć jahonamu synu Salamonu pabudavać chram. što da skarbaŭ, tak nie zolata haloŭnaje a artyfakty, što pašyrajuć naša ujaŭlenńe ab padzejach sivoj daŭniny.
  • Žvir
    30.03.2025
    Avi David, nie zahavorvajcie mnie zuby, dzie kaŭčeh z chieruvimami? dzie skryžali z zapavietami ? Kudy znieśli ?

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць