Улада22

Беларусь і Бразілія створаць гандлёва-эканамічную камісію і адкрыюць пасольствы

Беларусь у супрацоўніцтве з Бразіліяй разлічвае выйсці на федэральны ўзровень, заявіў Лукашэнка ў Рыо-дэ-Жанейра на сустрэчы з прэзідэнтам Лулам да Сілвам.

Беларусь у супрацоўніцтве з Бразіліяй разлічвае выйсці на федэральны ўзровень, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка ў Рыо-дэ-Жанейра на сустрэчы з прэзідэнтам Луісам Інасіу Лулам да Сілвам.

«Мы б хацелі, каб вы зрабілі даручэнне свайму ўраду, міністрам, каб і яны зацікаўлена аднесліся да нашых прапаноў, і мы знайшлі б кропкі судакранання на федэральным узроўні», — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба беларускага кіраўніка.

Ён адзначыў, што Беларусь бачыць для сябе вялікае поле дзейнасці ў Бразіліі,

асабліва ў сувязі з прынятай праграмай развіцця сельскай гаспадаркі.

Сустрэча прэзідэнтаў «дазволіла вызначыць асноўныя кірункі, якія цікавяць абодва бакі, у развіцці супрацоўніцтва». Перадусім, «гэта сферы, якія садзейнічаюць развіццю буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, напрыклад, пастаўкі тэхнікі з усім спадарожным абсталяваннем». Акрамя таго, бразільскі бок цікавіць стварэнне зборачных вытворчасцяў: гэта могуць быць трактары і сельскагаспадарчае абсталяванне. «Сур'ёзная зацікаўленасць» праяўлена да магчымасці паставак вялікагрузнай кар'ернай тэхнікі, самазвалаў БелАЗ.

Бразілія «зацікаўлена ў далейшых пастаўках калійных соляў з Беларусі».

«Наша краіна ўжо валодае трэццю бразільскага рынку па пастаўках калійных угнаенняў, і гэта супрацоўніцтва будзе прадоўжана», — адзначаецца ў паведамленні.

Бакі дамовіліся, што будзе створана двухбаковая гандлёва-эканамічная камісія, якая сваю першую сесію правядзе ў Мінску.

Прэзідэнт Бразіліі вітаў заяву Лукашэнкі пра намер адкрыць беларускае пасольства ў яго краіне. Бразілія таксама адкрые пасольства ў Мінску.

Лукашэнка пацвердзіў удзел Беларусі ў III форуме «Альянс цывілізацый», які пройдзе ў Рыо-дэ-Жанейра ў маі і ўпершыню наладжваецца за межамі еўрапейска-міжземнаморскага рэгіёну.

Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю.

У прыватнасці, яны дамовіліся «пачаць перамовы для больш хуткага падпісання міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве ў галіне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, сельскай гаспадаркі, інвестыцый, навукі і тэхналогій, культуры, адукацыі, спорту і турызму», «актывізаваць узаемны абмен візітамі дэлегацый дзелавых колаў». Бакі «віталі стварэнне зборачнай вытворчасці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў штаце Гояс». Прэзідэнт Бразіліі «падкрэсліў цікавасць бразільскага боку да нарошчвання і дыверсіфікацыі экспартных паставак прадуктаў харчавання ў Беларусь, уключаючы сою і мяса, і павелічэння аб'ёмаў гандлю ўгнаеннямі».

Прэзідэнты «пацвердзілі цікавасць сваіх дзяржаў да супрацоўніцтва ў мэтах умацавання энергетычнай бяспекі, выкарыстання альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энергіі». Яны дамовіліся развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці біяпаліва, маючы на ўвазе перадавы бразільскі вопыт у выпуску і выкарыстанні этанолу і біядызельнага паліва.

Прэзідэнты «віталі ўсе намаганні, скіраваныя на больш хуткае пераадоленне міжнароднага фінансава-эканамічнага крызісу», і адзначылі важнасць кансалідацыі Групы-20 як ключавога форуму міжнароднага фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва ў гэтых мэтах. Адначасова яны пацвердзілі сваю падтрымку «шматбаковай сістэме гандлю».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?9

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць