Спорт11

Аляксей Протас закінуў 30-ю шайбу ў гэтым сезоне

У рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон Кэпіталз» дома прайграў «Бафала Сэйбрз» (5:8). 24-гадовы беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас, які гуляў у першым звяне, закінуў шайбу.

Аляксей Протас. Фота: ХК «Вашынгтон Кэпіталз»

На 37-й секундзе трэцяга перыяду Протас аформіў шайбу ў меншасці. Гэта быў трэці гол сталічнага калектыву ў паядынку.

У сезоне ў Протаса 73 гульні, 65 (30+35) балаў, паказчык карыснасці «+ 40», 18 хвілін штрафу.

Таксама ў паядынку закінуў шайбу і форвард «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін, гэта яго 890-я шайба ў НХЛ за амаль 20 сезонаў. Расіяніну засталося чатыры шайбы да вечнага рэкорду Уэйна Грэцкі (894 шайбы). Авечкін, відавочна, абновіць рэкорд у наступных матчах.

«Вашынгтон» (гарантаваў сабе месца ў плэй-оф) з 103 баламі ў 73 гульнях ідзе на 1-м месцы ў табліцы Усходняй канферэнцыі.

Каментары1

  • Žvir
    31.03.2025
    Doūha čakali, paūza zaciažnaja byla.

    Što da Aviečkina, to ū naūrad-ci jon nascihnie Hreckaha ū rehuliarnym čempijanacie. A KS nia ū lik.

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя13

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

У Гомелі не раскупілі квіткоў на прапагандысцкі фільм Азаронка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя13

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць