Грамадства77

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»

Ірына Абельская, маці Мікалая Лукашэнкі, ужо 16 год кіруе Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтрам, які знаходзіцца ў веданні Упраўлення спраў Лукашэнкі. У народзе гэтая клініка вядомая як «лечкамісія». «Бюро» высветліла, якую заработную плату Ірыне Абельскай налічваюць у клініцы для беларускай «эліты».

Ірына Абельская. Скрын відэа

У 2022 годзе ейная налічаная зарплата, з якой выплачваліся падаткі і ўзносы, планамерна расла ад 4,7 да 8,2 тысячы беларускіх рублёў. У 2023 і 2024 гадах тэндэнцыя да росту заробку ў мамы Мікалая захавалася.

Аб’ём стаўкі галоўнага доктара ў 2024 годзе дасягнуў 11,7 тысячы беларускіх рублёў. 

Прадстаўнік «Белых халатаў» тлумачыць, што паводле статусу гэтая ўстанова прыраўноўваецца да рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра (РНПЦ). Але такой установы, як клініка, якой кіруе Абельская, існаваць не павінна. 

«РНПЦ — гэта апошні, самы высокі ўзровень [у сістэме аказання меддапамогі]: у гэтай установе павінны канцэнтравацца самыя перадавыя тэхналогіі, самыя кваліфікаваныя людзі, і ў адрозненне ад звычайнай лякарні яны нацэленыя на тое, каб змагацца з найбольш складанымі выпадкамі.

Па такім прынцыпе арганізаваныя ўсе РНПЦ, акрамя аднаго — Упраўлення спраў [Лукашэнкі]. Гэтая арганізацыя створаная не для таго, каб займацца праблемамі нейкай канкрэтнай галіны ў ахове здароўя і ў медыцыне, а для чыноўнікаў. Па сутнасці, яна з’яўляецца шматпрофільнай установай, якая выконвае функцыю і паліклінікі, і стацыянара для пэўнай катэгорыі грамадзян. РНПЦ пабудаваны на грошы падаткаплацельшчыкаў. Таму сам факт існавання такой установы выклікае пытанні», — пракаментаваў «Бюро» медыяпраект «Белыя халаты».

Каментары7

  • Кек
    31.03.2025
    Самое смешное что лука пришёл к власти под лозунгом борьбы с "лечкомиссией" но именно при нем она разрослась до гигантских размеров.
  • свидетель
    31.03.2025
    1, гораздо больше
  • даведка
    31.03.2025
    За год столько получают лишь пенсионеры военные и милиции, обычный за 1,5.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ26

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ26

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць