Грамадства

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў — стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Аднойчы ён вырашыў паэксперыментаваць з прадметамі больш складанай формы і так стварыў дакладную копію Фарнага касцёла, а цяпер распрацоўвае фігурку Каложы. Пра гэта гродзенец расказаў у фэйсбук-суполцы «Гродна», заўважыў Hrodna.life.

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары
Мініяцюры Фарнага касцёла, якія зрабіў Ігар Апякун. Фота: фэйсбук-суполка «Гродна»

У дзяцінстве рабіў фігуркі з кардону, у дарослым узросце — на 3D-прынтары

Мадэляваннем Ігар захапляўся з дзяцінства, праўда, тады рабіў мадэлькі з кардону. У дарослым узросце хобі перарасло ў прафесію — гродзенец стаў канструктарам.

Працуючы ў спецыяльнай праграме для мадэлявання, мужчына ўбачыў, што там ёсць опцыя 3D-друку. Акрамя канструявання мэблі для лайнераў, Ігар вырашыў паспрабаваць зрабіць больш складаныя мадэлі.

«Мяне зацікавіла. Падумаў, што можна зрабіць нешта больш складанае — у мяне мама ўвесь час ходзіць у (Фарны — рэд.) касцёл. І я вырашыў зрабіць ёй падарунак, так і атрымалася», — апісваў у інстаграме працэс стварэння фігуркі Ігар.

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары
Мініяцюры Фарнага касцёла. Фота: фэйсбук-суполка «Гродна»

Стварэнне прататыпа заняло месяц, друк — некалькі гадзін

На распрацоўку прататыпа спатрэбіўся месяц. Ігар адзначае, што гатовых чарцяжоў Фарнага касцёла няма. Таму гродзенец самастойна вывучаў архітэктуру будынка і прапорцыі, рабіў фатаграфіі, каб пасля спраектаваць мадэль у праграме.

Друк фігуркі на 3D-друкарцы займае пяць гадзін. Даўжыня — усяго 6 сантыметраў. Самая маленькая дэталь фігуркі — крыж на вежы, таўшчыня якога 0,1 мм.

«Гэта вялізная дэталізацыя, раней даступная толькі самым прасунутым ювелірам. У мадэлях перададзеныя ўсе надпісы, якія ёсць на храме — над уваходам і на пастаменце Ісуса. Перадаў усе нюансы».

Ігар дадае, што яшчэ 20 гадоў таму пра стварэнне настолькі дэталізаванай фігуркі можна было толькі марыць. Такая дакладнасць стала магчымай дзякуючы з’яўленню новых тэхналогій канструявання.

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары
Мініяцюра Фарнага касцёла. Фота: фэйсбук-суполка «Гродна»
Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Цяпер мужчына хоча распрацаваць мадэль Каложы.

«У ёй самая вялікая складанасць — устаўкі ў выглядзе крыжоў з каляровага каменя. Тут жа важна супаставіць магчымасці візуалізацыі і тэхнічных інструментаў, якімі я валодаю. Намаляваць можна ўсё што заўгодна, а ўвасобіць — праблема. Буду думаць, як зрабіць так, каб усё было дакладна».

Дзе адшукаць фігуркі гродзенца

Ігар зрабіў некалькі варыянтаў фігурак Фарнага касцёла: празрыстую, пакрытую залацістай і срэбнай фарбай, а таксама калекцыйную — мадэль размаляваная па падабенстве арыгінала. Некалькі фігурак гродзенец перадаў у сувенірную краму Friends у ЦУМе, прадаюцца мадэлі і ў сувенірнай краме каля сінагогі.

Таксама купіць мадэлі Фарнага касцёла можна праз Instagram-акаунт гродзенца. Кошт фігурак пачынаецца ад 35 руб.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ24

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч5

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць