Грамадства1313

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?

Выданне «Люстэрка» запыталася ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, да якой інфармацыі мела доступ зніклая на мінулым тыдні спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, якая з 2022 года працавала ў камандзе палітыка. 

Анжаліка Мельнікава

У Народным антыкрызісным упраўленні Мельнікава спачатку была каардынатаркай праектаў, а пазней стала дарадцам па стратэгічным планаванні.

У сувязі са сваімі абавязкамі, па словах Паўла Латушкі, Анжаліка Мельнікава магла мець доступ да ўсіх фінансавых дакументаў НАУ, якія тычыліся справаздачнасці перад донарамі.

«У Анжалікі дакладна няма і не было доступу да спісаў тых, хто данаціў, гэта значыць людзей, якія фінансава падтрымліваюць Народнае антыкрызіснае упраўленне», — адзначыў Латушка.

Нібыта не валодала яна інфармацыяй і пра беларускіх чыноўнікаў, якія ў 2020 годзе падпісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структур і ЦВК, а таксама правесці новыя выбары. Як заяўлілі ў НАУ, подпісы пад лістом пакінулі нібыта каля 1700 чыноўнікаў.

З вясны 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе працу па зборы дакументаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе. Але і да гэтага Мельнікава нібыта дачынення не мае:

«Інфармацыяй, сабранай НАУ, валодае вельмі абмежаванае кола супрацоўнікаў, — тлумачыць Павел Латушка. — У адпаведнасці з нашымі мерамі бяспекі ўсе такія супрацоўнікі з'яўляюцца непублічнымі. Анжаліка Мельнікава — супрацоўніца публічная, яна доступу да такой інфармацыі ніколі не мела».

Уся канфідэнцыйная інфармацыя па пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў МКС знаходзіцца нібыта ў асобнай інфармацыйнай экасістэме.

«Нават калі будзе атрыманы доступ да акаўнтаў любых публічных асоб НАУ, гэта не дасць якой-небудзь магчымасці атрымаць інфармацыю, што збіраецца для перадачы ў МКС», — падсумаваў Латушка.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ў пятніцу, 28 сакавіка. Сувязь з ёй абарвалася 25 сакавіка.

Павел Латушка раней паведамляў, што муж спікеркі Андрэй Мельнікаў выехаў у Беларусь 23 сакавіка. Таксама, паводле яго слоў, удалося ўстанавіць, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Каментары13

  • Глеб
    01.04.2025
    Если бы она была агентом то о себе она бы заявила перед днём воли и инаугурацией для создания дизморали. Похоже пропажа не обошлась без мужа, а сейчас её раскручивают на нужные слова.
  • Buster Scruggs
    01.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • КЕЗ
    01.04.2025
    Спадзяюся, што Анжаліка здаровая. І жывая.
    Бо лукашне лепей сто разоў падумаць аб наступствах, калі шкоду наробяць грамадзянцы Польшчы, краіны ЕЗ.
    Пасадка самалёту з пратасевіча хіба нічому не навучыла?

Цяпер чытаюць

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма2

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген2

Начная пагоня ў Мінску: кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў1

У сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля6

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў26

Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка ў труне1

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у топе па адтоку3

Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»2

Будавалі бізнэс 11 гадоў, але ўсё згарэла: як сям'я ў Баранавічах падымае з руін справу жыцця

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма2

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць