Ежа11

Клубніцы ад 12,5 рубля, буякі па 100. Што прадаюць на вясновай Камароўцы

Зеляніна, рэдзька, маладая капуста і першыя скрыначкі клубніц ужо занялі свае месцы на прылаўках. На шэрагах сапраўднае свята вітамінаў. Малады часнык каштуе каля 25 рублёў за кілаграм, а за пучок кропу ці пятрушкі просяць ад 2 да 3 рублёў. Але асабліва вылучаецца зялёная цыбуля — 3—4 рублі за пучок, піша Onliner.by.

Радыска ўжо на ўсю моц прадстаўлена на прылаўках — сакавітая, хрумсткая і на здзіўленне недарагая — каля 7 рублёў за кілаграм. Буракі і морква са старых запасаў каштуюць па 1,2—1,5 рубля, а за маладую капусту просяць каля 6. Бульба застаецца стабільнай — 2-3, 5 рубля за кіло.

Таматы пачынаюцца ад 5 рублёў і даходзяць да 25, перац каштуе плюс-мінус 7 рублёў за кіло, агуркі таксама зафіксаваныя ў раёне 7 рублёў.

А вось клубніцы — для тых, хто вельмі засумаваў. Беларускіх яшчэ няма, але імпартныя можна знайсці ад 12 да 15 рублёў за кілаграм (уважліва вывучайце цэннікі — часам такая «стаўка» ўсяго за паўкілаграма). З'явіліся і першыя буякі, цана — 100 рублёў за кіло.

Каментары1

  • Нет никаких "буяков" мове,филолухи хуторские
    05.04.2025
    Безграмотные

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам16

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам16

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць