Здарэнні99

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў

Махляры прадстаўляліся супрацоўнікамі вядомых трэйдынгавых кампаній.

У офісе кол-цэнтра. Скрын відэа БТ

ГУБАЗіК раскрыў сетку ашуканскіх колл-цэнтраў.

Махляры прадстаўляліся ахвярам супрацоўнікамі вядомых трэйдынгавых кампаній і прапаноўвалі «выгадна інвеставаць» у неіснуючыя бізнэс-праекты.

Затрымалі 37 фігурантаў. Сілавікі працягваюць шукаць махляроў і пацярпелых, паведамляе МУС.

У махляроў канфіскавалі 550 000 рублёў гатоўкай, 11 аўтамабіляў агульным коштам больш за 710 тысяч рублёў.

Накладзены арышт на 6 рахункаў, якія выкарыстоўваліся пры здзяйсненні злачынстваў.

Адна з супрацоўніц гэтага кол-цэнтра расказвае ў сюжэце БТ: знайшла ў 2023 годзе ў інтэрнэце вакансію, на сумоўі былі стандартныя пытанні, сутнасць працы асабліва не тлумачылі. 

У асноўным махляры падманвалі жыхароў Расіі. Пасля часам званілі і жыхарам Украіны. Кліентам прапаноўвалі адкрыць брокерскі рахунак, стартавы ўзнос — 200 даляраў.

З сярэдзіны лета 2022 года ў махляроў было пяць кол-цэнтраў у Мінску, пазней яны пераехалі ў адзін каля станцыі метро «Усход».

У супрацоўнікаў былі строгія правілы — уся працы толькі з офіса на выдадзеным абсталяванні. Пацярпелым, якім званілі, высвечваўся не беларускі нумар, а іншай краіны.

Гэта другі падобны раскрыты кол-цэнтр. Летась накрылі яшчэ адзін, затрымалі каля паўсотні чалавек. Ці звязаныя гэтыя кол-цэнтры, пакуль невядома.

Каментары9

  • бабруйчанін
    06.04.2025
    У суседзей з поўдня любімая развітая " цема" як і " паліграф" Мабыць даведаемся аб гэтым .
  • .
    06.04.2025
    Летась была навіна пра такі ж сумесны беларускі-расейскі "бізнес". Мабыць, і зараз таксама.
    Куплялі машыны, трацілі грошы ў Беларусі, імаверна і ў Расеі. Так што ўсё вярталася, у амаль сумесную зараз эканоміку.
  • Яніна
    07.04.2025
    Дрэнная навіна. Тыя людзі добрую справу рабілі.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць