Свет2424

​На рашэнне Трампа ўвесці мыты супраць усяго свету аказаў уплыў фэйкавы эксперт

Увядзенне пошлін адміністрацыяй Дональда Трампа стала адной з самых папулярных тэм у сусветнай эканоміцы. Аднак мала хто ведае, што ідэя гэтых пошлін шмат у чым звязана з чалавекам, знойдзеным на прасторах Amazon, і выдуманым экспертам, створаным для абгрунтавання спрэчных рашэнняў.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Займальную — і адначасова шакуючую — гісторыю аб тым, як Дональд Трамп прыйшоў да сваёй тарыфнай палітыкі, расказала вядучая MSNBC Рэйчэл Мэдоу. Яе аповед пацвярджаецца публікацыямі ў амерыканскай прэсе.

У 2017 годзе выданне Vanity fair, вядомае сваімі расследаваннямі, пісала: «У нейкі момант падчас [прэзідэнцкай] кампаніі 2016 года Трамп вырашыў, што трэба выказвацца пра Кітай больш змястоўна, і даручыў [Джарэду] Кушнеру заняцца гэтым пытаннем.

Ён накідаў свае ўяўленні і папрасіў зяця правесці невялікае даследаванне. Кушнер проста зайшоў на Amazon, дзе яго ўвагу прыцягнула кніга з выразнай назвай «Смерць ад Кітая» (Death by China, 2011 года выдання), адным з аўтараў якой быў Пітэр Навара.

Кушнер тут жа патэлефанаваў Навара — вядомаму ястрабу па пытаннях гандлёвага дэфіцыту – і запрасіў яго ў каманду ў якасці эканамічнага дарадцы. На той момант Навара стаў адзіным эканамістам у штабе кампаніі Трампа».

Джаред Кушнер и Дональд Трамп Джарэд Кушнер і Дональд Трамп Jared Kushner and Donald Trump
Джарэд Кушнер і Дональд Трамп. 2018 год. Фота: Drew Angerer / Getty Images

Газета The Washington Post у 2018 годзе назвала на той момант 68-гадовага Навара прыхільнікам жорсткай лініі, якога ўспрымаюць як чалавека, які падштурхоўвае Трампа да яго самых нацыяналістычных і ізаляцыянісцкіх інстынктаў. У першы прэзідэнцкі тэрмін Трампа Навара быў дырэктарам Нацыянальнай рады па гандлі Белага дома.

Як адзначаюць аналітыкі, Навара — фігура больш чым спрэчная. Ён мае доктарскую ступень па эканоміцы Гарварда і выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, але, як у 2019 годзе адзначала выданне The Chronicle of Higher Education, ён не меў вопыту ў даследаваннях Кітая, не ведаў кітайскай мовы і здзейсніў першую паездку ў гэтую краіну толькі ў 2018 годзе. Веды аб Кітаі ў яго былі павярхоўнымі, а погляды — адкрыта алармісцкія.

Але гэта не перашкодзіла Навара напісаць серыю кніг, дзе Кітай адлюстроўваўся як монстр, які пагражае Амерыцы. Ва ўсіх гэтых кнігах рэгулярна з'яўляўся нейкі «Рон Вара» — нібыта эканаміст, бізнэсмен і эксперт па гандлёвых пытаннях.

Peter Navarro Питер Навара Пітэр Наварро
Пітэр Навара. Фота: Kevin Dietsch / Getty Images

Навара цытаваў Рона Вару ў шасці сваіх кнігах, часцей за ўсё ў выглядзе эпіграфаў да раздзелаў. У кнізе «Смерць ад Кітая» Вара робіць дзіўна абагульняючую заяву аб паўтарамільярдным народзе Кітая:

«Толькі кітайцы ўмеюць ператварыць скураную канапу ў кіслотную ванну, дзіцячы ложачак — у смяротную зброю, а батарэйку ад тэлефона — у аскепак, які прабівае сэрца».

Як удалося высветліць журналістам, Рон Вара ніколі не існаваў. Гэта анаграма ад прозвішча «Navarro». Навара прыдумаў яго сам як зручнага «аўтарытэта», каб падмацоўваць свае ідэі.

Сам Навара ў інтэрв'ю журналісту The Chronicle of Higher Education заявіў: «Рон Вара — гуллівы прыём і літаратурны псеўданім, які я выкарыстаў на працягу многіх гадоў для выказвання меркаванняў і выключна ў забаўляльных мэтах, а не як крыніцу фактаў».

Але праблема ў тым, што яго цытаты выкарыстоўваліся сур'ёзна. Больш за тое, у снежні 2019 года ў Белым доме цыркулявала аналітычная запіска, падпісаная гэтым неіснуючым экспертам, у якой сцвярджалася, што пошліны стратэгічна неабходныя, і Трамп павінен «асядлаць тарыфы дзеля перамогі». Пазней Навара, як піша The New York Times, сам пацвердзіў сапраўднасць гэтай запіскі.

​Цяпер у сувязі з увядзеннем адміністрацыяй Трампа гандлёвых пошлін амерыканская прэса працягвае асвятляць выкарыстанне Пітэрам Навара выдуманага персанажа Рона Вары для абгрунтавання сваіх гандлёвых поглядаў, а таксама яго ролю ў распрацоўцы тарыфнай палітыкі.

Вядучая навіннага кабельнага тэлеканала MSNBC, аднаго з галоўных рупараў Дэмакратычнай партыі ЗША, Рэйчэл Мэдоў падкрэслівае, што гандлёвая палітыка Трампа была часткова натхнёная «фіктыўнай запіскай ад фіктыўнага чалавека з фіктыўным адрасам электроннай пошты», створанай Навара.

Сам жа 75-гадовы Навара, які ў новай адміністрацыі Трампа займае пасаду старшага дарадцы па гандлі і вытворчасці, працягвае выступаць прыхільнікам жорсткай палітыкі.

Днямі, як піша Businness Insider, паміж Навара і Іланам Маскам узнік публічны канфлікт. Маск крытыкаваў новыя тарыфы адміністрацыі Трампа, сцвярджаючы, што яны наносяць шкоду эканоміцы, і заявіў, што хацеў бы бачыць «сітуацыю з нулявымі тарыфамі» і «зону свабоднага гандлю» паміж Еўропай і ЗША. У адказ Навара абвінаваціў Маска ў абароне ўласных інтарэсаў, улічваючы глабальны ланцужок паставак Tesla.

Каментары24

  • jack
    07.04.2025
    "Кітай адлюстроўваўся як монстр, які пагражае Амерыцы..." A hiba heta nia praūda ? Tak i josc`, Kitaj - pahroza ūsiamu svietu.
  • А что, в порядке вещей
    07.04.2025
    Про другого президента нет, а про Трампа в такое вполне верится.
  • Амін, брат!
    07.04.2025
    jack, Кітай гэта спрут (асміног), што разваліўся на Зямлі і прасунуў свае шчупальцы ва ўсе шчыліны. Кіруе ўсім і кантралюе нашу матухну Зямлю.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць