Ежа66

Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку

Многія думаюць, што халадзільнік — гэта гарантыя таго, што прадукты не псуюцца. І таму спакойна пакідаюць там макарону, бульбу ці рыс на тыдзень. 

Бульба. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Сітуацыя знаёмая кожнаму: пасля вячэры засталася макарона, і замест таго каб выкінуць, мы ставім яе ў халадзільнік, каб даесці на наступны дзень. З выгляду яна можа быць цалкам ядомай нават праз некалькі дзён. Але гэта — зманлівае адчуванне. Насамрэч у вараных крухмалістых прадуктаў даволі кароткі тэрмін захоўвання. Пра гэта піша Fitbook.de

Як адзначаюць спецыялісты, вараныя макарона, рыс і бульба – ідэальнае асяроддзе для бактэрый, асабліва для Bacillus cereus. Гэтая бактэрыя ўстойлівая да цяпла, яе споры не знішчаюцца нават пры паўторным разагрэве і могуць выпрацоўваць таксіны, небяспечныя для здароўя. Менавіта таму важна не толькі правільна захоўваць такія прадукты, але і своечасова іх утылізаваць.

Па даных спецыялістаў і такіх арганізацый, як Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, тэрмін захоўвання гэтых прадуктаў у халадзільніку невялікі:

• Макарона: да 3-4 дзён.

• Бульба (у тым ліку адварная і смажаная): максімум 3 дні.

• Рыс: толькі 2 дні.

Перад тым як схаваць бульбу ў халадзільнік, пажадана прыбраць лішнюю ваду, напрыклад, прамакнуўшы яе сурвэткай. Гэта змяншае вільготнасць і запавольвае рост бактэрый.

Не менш важна і калі вы змяшчаеце прадукты ў халадзільнік. Зрабіць гэта трэба адразу пасля астывання, але не пазней чым праз 2 гадзіны пасля прыгатавання. Прычым захоўваць іх лепш у шчыльна зачыненых кантэйнерах, каб абмежаваць доступ вільгаці і паветра — гэта зніжае рызыку размнажэння бактэрый.

І не забывайце рэгулярна чысціць халадзільнік — хаця б раз у месяц. Для гэтага выдатна падыдзе просты раствор вады з воцатам ці цытрынавым сокам.

Пры паўторным нагрэве прытрымлівайцеся простага правіла: да 70°C і не менш за дзве хвіліны. Гэта дапаможа знішчыць большасць шкодных мікраарганізмаў, хаця і не гарантуе поўнай бяспекі ў выпадку з Bacillus cereus.

Нават калі тэрмін захоўвання яшчэ не скончыўся, важна давяраць сваім органам пачуццяў. Прыкметамі, што прадукт сапсаваны, з'яўляюцца: слізістая тэкстура, дзіўны пах, незвычайны смак.

У гэтым выпадку лепш не рызыкаваць — выкінуць бяспечней, чым лячыцца ад харчовага атручвання. Бо сапсаваныя прадукты могуць выклікаць сур'ёзныя праблемы: ад дыярэі і рвоты да паражэння печані і нырак з-за назапашвання мікатаксінаў пры рэгулярным спажыванні.

Цікава, што сухую макарону са скончаным тэрмінам прыдатнасці можна есці нават праз 10 гадоў! Даследаванне Нямецкага цэнтра харчавання паказала, што такія прадукты застаюцца бяспечнымі, калі захоўваліся ў сухім і прахалодным месцы. Так што калі пакунак цэлы, а макарона не змяніла вонкавы выгляд і пах, выкідваць яе зусім не абавязкова.

Каментары6

  • Aj
    10.04.2025
    Nie nahniatajcie. Na nas na samich miljony bakteryj siadziac`, i što ?

    Dajadajcie spakojna, razahravajcie i spažyvajcie, buļba taja toļki smačniejšaja robicca... na treci dzieņ.
  • Ёсік
    11.04.2025
    Спачатку была лядоўня, навошта з'явіўся халадзільнік?
  • Кум
    11.04.2025
    Толькі ўчорашняга мяса на вечар не ежце

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека26

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць