Грамадства33

Праўладны Саюз пісьменнікаў пашырае свае шэрагі за кошт расійскіх літаратараў

У апошнім нумары газеты «Літаратура і мастацтва» надрукаваныя кароткія біяграфіі асоб, прынятых апошнім часам у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Алесем Карлюкевічам. Усяго такіх людзей сямёра, і чацвёра з іх, як выглядае, не маюць да Беларусі і беларускай літаратуры ніякага дачынення. 

Так, у Саюз пісьменнікаў Беларусі прынялі:

  • старшыню Саюза пісьменнікаў Башкартастана Айгіза Баймухаметава;
  • ураджэнца Ліпецка Валянціна Баюканскага, які «працаваў карэспандэнтам і рэдактарам у расійскіх і замежных сродках масавай інфармацыі»;
  • настаяцеля храма Ражджаства Іаана Прадцечы ў Юках Выбаргскай епархіі (Ленінградская вобласць) Рыгора Грыгор'ева;
  • выкладчыка, фатографа, журналіста, мастака, рэдактара ў розных выдавецтвах Аляксандра Макаранкава, які нарадзіўся і вырас на Смаленшчыне, а цяпер жыве ў Падмаскоўі.

Якія заслугі гэтых людзей менавіта перад беларускай літаратурай — цяжка зразумець. Як таксама цяжка пакуль сказаць, ці даўно пачаўся прыём расіян у СПБ і наколькі гэта ўжо масавая з'ява. 

З трох літаратараў-беларусаў, прынятых гэтым разам у саюз разам з расіянамі, дарэчы, толькі адна Наталля Жылевіч з Валожына піша вершы па-беларуску, а Анатоль Папейка і Ірына Захарава — рускамоўныя.

Каментары3

  • Ёсік
    11.04.2025
    А чаго чакаць ад савецкага афіцэра Карлюкевіча?
  • Абу
    11.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Маскоўскай імперыі не доўга засталося
    11.04.2025
    "Праўладны Саюз пісьменнікаў пашырае свае шэрагі за кошт расeйскіх літаратараў"

    ФСБ патрабуе ад Беларускіх гісторыкаў- мастакоў публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ, за ВКЛ, Полацкае Княства, Каліноўскага, etc. за тое што мы Літвіны - Беларусы з маскоўскай мовай прыходзе вялікая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць