Свет11

Эрдаган: Без Турцыі Еўропа не зможа гарантаваць сваю бяспеку

Ва ўмовах нестабільнасці ў свеце і росту напружанасці ў некаторых яго рэгіёнах Еўропа можа абаперціся на Турцыю, без якой немагчыма гарантаваць бяспеку кантынента. Пра гэта заявіў турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы на штогадовым дыпламатычным форуме ў Антальі, піша Euronews.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Mert Gokhan Koc / dia images via Getty Images

Эрдаган заявіў, што ягоная краіна можа дапамагчы пераадолець геапалітычныя рознагалоссі, звязаныя з Украінай, Сірыяй і гандлёвай вайной, якая ўзнікла з-за уведзеных Злучанымі Штатамі мытаў.

«У чарговы раз стала ясна, што еўрапейская бяспека немагчымая без Турцыі. Турцыя гатовая ўзяць на сябе адказнасць за еўрапейскую бяспеку і ў будучыні», — сказаў ён на адкрыцці трохдзённага форуму.

Па меры пагаршэння трансатлантычных адносін пры адміністрацыі Дональда Трампа Турцыя, якая мае другія па колькасці ўзброеныя сілы ў блоку НАТА і развітую абаронную прамысловасць, імкнецца да таго, каб адыгрываць больш значную ролю на міжнароднай арэне. Так, Турцыя стала ключавым пасярэднікам у перамовах па Чарнаморскай ініцыятыве, падтрымліваючы дыялог як з Украінай, так і з Расіяй.

Пры гэтым як Эрдаган, так і Трамп не раз казалі пра добрыя асабістыя стасункі паміж імі.

«Я веру, што наша супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі будзе развівацца ва ўсіх галінах падчас другога прэзідэнцкага тэрміну Трампа, у тым ліку дзякуючы нашай моцнай дружбе з ім», — сказаў турэцкі прэзідэнт і гэтым разам.

Гаворачы пра ўведзеныя Трампам тарыфы, Эрдаган адзначыў, што 10%-я мыты на турэцкія тавары могуць мець і станоўчы эфект для эканомікі краіны.

«Мы робім усё магчымае з мэтай не дапусціць, каб вострая камерцыйная канкурэнцыя праз мытныя тарыфы стала разбуральнай, — сказаў Эрдаган. — Турцыя будзе сярод краін, якія выйграюць ад гэтага працэсу».

Сам турэцкі прэзідэнт усе апошнія месяцы спрабуе ўтаймаваць маніфестантаў, якія праводзяць акцыі ў падтрымку галоўнага палітычнага праціўніка Эрдагана, мэра Стамбула Экрэма Імамоглу, які знаходзіцца ў турме.

Каментары1

  • Andrew
    12.04.2025
    Браво, Эрдоган!

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы3

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі3

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»25

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць