Вайна44

Прадстаўнік Трампа абвергнуў публікацыю The Times пра падзел Украіны на манер пасляваеннага Берліна

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг абвергнуў артыкул The Times пра імаверны падзел Украіны на манер падзелу Берліна пасля 1945 года.

The Times and Sunday Times

«Я не меў на ўвазе падзел Украіны. Гаворка ішла пра сілы ўмацавання пасля спынення агню, пра зоны адказнасці саюзніцкіх сіл», — сказаў ён.

«Абмяркоўваючы пытанне аб падзеле, я меў на ўвазе раёны або зоны адказнасці сіл саюзнікаў (без амерыканскіх войскаў). Я не меў на ўвазе падзел Украіны», — дадаў ён.

Раней The Times напісаў, што Кіт Келаг прапанаваў падзяліць Украіну як пасляваенны Берлін у рамках мірнага пагаднення.

Нібыта паводле яго слоў:

— Расія кантралюе ўсход Украіны, а на захадзе могуць з’явіцца брытанскія і французскія сілы як частка «гарантыйнай місіі»;

— ЗША не будуць накіроўваць сухапутныя войскі, але могуць удзельнічаць у каардынацыі;

— паміж арміямі Украіны і Расіяй прапануецца стварыць буферную зону шырынёй 18 міль;

— новыя выбары ва Украіне могуць адбыцца пасля заключэння перамір’я.

Каментары4

  • Мх
    12.04.2025
    Штосці мне гэта нагадвае тактыку "закінулі думку - не "пайшло" (народ супраць), - "гэта ўсё фальшыўка сфабрыкаваная ў Польшчы". (агалошана нейкім дарадцам). Ужо другі раз.
  • понятно
    12.04.2025
    Это опровержение и есть раздел...
  • Петя
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць