Свет

У Турцыі падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек

Галоўнага саперніка Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у 2028 годзе афіцыйна намініравалі як аднаго з кандыдатаў ад партыі, піша Deutsche Welle.

Акцыя пратэсту супраць затрымання Імамоглу ў Анкары. Фота: Evrim Aydin / Anadolu via Getty Images

Пратэсты ў Турцыі адбываюцца з 19 сакавіка — пасля арышту галоўнага апазіцыйнага палітыка і мэра Стамбулу Экрэма Імамоглу. Па інфармацыі МУС Турцыі, за гэты час у краіне затрымалі больш за тысячу чалавек.

«У перыяд з 19 па 23 сакавіка былі затрыманыя 1133 падазраваных у незаконнай дзейнасці», — паведаміў міністр унутраных спраў Алі Ярлікая ў сацыяльных сетках.

Ён заявіў, што сярод арыштаваных былі «асобы, звязаныя з 12 рознымі тэрарыстычнымі арганізацыямі».

Ярлікая дадаў, што падчас пратэстаў былі параненыя больш за 120 паліцэйскіх.

На фоне пратэстаў апазіцыйная «Рэспубліканская народная партыя» правяла сімвалічныя праймерыз, каб абраць Імамоглу сваім кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, прызначаных на 2028 год.

Раней Стамбульскі ўніверсітэт заявіў, што збіраецца ануляваць дыплом Імамоглу — кваліфікацыю, якая з'яўляецца абавязковай для кандыдатаў у прэзідэнты Турцыі.

Экрэма Імамоглу затрымалі 19 сакавіка. Агенцтва dpa паведаміла, што мэра абвінавацілі ў кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй і ў карупцыі. Турэцкае дзяржаўнае інфармагенцтва Anadolu сцвярджала, што ў дачыненні да палітыка вядзецца расследаванне па справе аб тэрарызме — у тым ліку за падтрымку забароненай у краіне Курдскай працоўнай партыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі24

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі24

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць