Грамадства

Павышаны гранічныя цэны на бульбу, капусту і цыбулю

У Беларусі ўнесены карэкціроўкі ў сістэму цэнавага рэгулявання па некаторых таварах. Зроблена гэта пастановай Савета Міністраў ад 16 красавіка 2025 года № 713 (7).

Дакументам, па-першае, павышаны гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя (аптовыя) цэны на бульбу свежую харчовую, акрамя мытай, капусту белакачанную свежую, акрамя ранняй, і цыбулю рэпчатую, акрамя чырвонай і белай, якія будуць дзейнічаць да 15 мая 2025 года.

Калі раней для бульбы гранічная адпускная цана (без ПДВ) у красавіку складала 0,76 рубля, у маі — 0,8 рубля, то цяпер яна будзе ў красавіку і па 15 мая — 1,0 рубля.

Для капусты лічбы паднімуцца з 0,93 рубля і 1,14 рубля да 1,2 рубля адпаведна, для цыбулі — з 1,28 рубля і 1,39 рубля да 1,5 рубля адпаведна.

Калі раней для бульбы гранічная рознічная цана (з ПДВ) у красавіку складала 1,11 рубля, у маі — 1,16 рубля, то цяпер яна будзе ў красавіку і па 15 мая — 1,5 рубля.

Для капусты лічбы вырастуць з 1,47 рубля і 1,8 рубля да 1,8 рубля адпаведна, для цыбулі — з 1,88 рубля і 2,04 рубля да 2,25 рубля адпаведна.

Дакументам, па-другое, павялічана гранічная максімальная аптовая, гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай) на вырабленыя ў Беларусі запчасткі да легкавых аўтамабіляў — з 35 працэнтаў да 45 працэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе28

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце2

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

Ксенія Сітнік сабралася замуж?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе28

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць