Грамадства2626

Дэпутат-гісторык Даніловіч расказаў пра 28 еўрапейскіх народаў, якія прыйшлі захопліваць Беларусь разам з Гітлерам

Вялікабрытанія і Францыя санкцыянавалі напад нацысцкай Германіі на СССР, заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч 17 красавіка ў Мінску на «адзіным дні інфармавання». За мерапрыемствам, якое транслявала агенцтва «Мінск-Навіны», сачыла выданне «Позірк».

Вячаслаў Даніловіч. Скрын відэа radio_1 / YouTube

Парыж і Лондан, паводле слоў Даніловіча, «фармальна вайну Германіі абвясцілі [пасля нападу Гітлера на Польшчу 1 верасня 1939 года]», але пры гэтым нібыта «паабяцалі і запэўнілі Гітлера: «Ты ні пра што не думай і не турбуйся. Мы вайну аб'явім, але ваенных дзеянняў весці не будзем. Хочаш Польшчу — забірай Польшчу. Галоўнае, потым ідзі супраць Савецкага Саюза».

«На так званым калектыўным Захадзе вельмі хочуць забыцца, што ў 1941 годзе разам з войскамі вермахта, разам з немцамі [на тэрыторыю Беларусі] прыйшлі 28 еўрапейскіх народаў — прадстаўнікоў, скажам так, у двукоссях, гэтых еўрапейскіх нацый — усталёўваць новы нацысцкі парадак на нашай зямлі», — сцвярджае дэпутат.

Пры гэтым нават у савецкай гістарыяграфіі еўрапейскімі саюзнікамі гітлераўскай Германіі падчас Другой сусветнай вайны лічыліся толькі Італія, Венгрыя, Румынія, Фінляндыя і Балгарыя, прытым апошняя ніякіх сваіх войскаў для вядзення вайны на тэрыторыі СССР не пасылала. І нават калі далучыць да гэтых краін створаную толькі пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі славацкую дзяржаву, вайскоўцы з якой сапраўды ваявалі ў СССР, а таксама Іспанію, якая паслала на Усходні фронт «Блакітную дывізію», то 28 саюзных нацыстам еўрапейскіх народаў ніяк не атрымліваецца.

Паводле слоў Даніловіча, нацысцкая Германія «не сама па сабе з'явілася і здабыла моц, каб пайсці на Усход»: «яе ўзгадавалі, выпеставалі так званыя вядучыя заходнія дэмакратыі, заходнія краіны — ЗША, Вялікабрытанія і Францыя».

Гэтыя краіны, па словах Даніловіча, «уклалі велізарныя грошы ва ўздым германскай эканомікі, далі карт-бланш на міжнароднай арэне, аддалі на разарванне Германіі Чэхаславакію і Польшчу».

Дэпутат сцвярджае, што гэта «заходнім дэмакратыям» неабходна было для таго, каб прыбраць з палітычнай арэны «гэтую ашалелую альтэрнатыву капіталістычнаму грамадству, якім кіравалі кіруючыя эліты Захаду»: «Такую альтэрнатыву прадстаўляў менавіта Савецкі Саюз».

Былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ і былы рэктар Акадэміі кіравання пры Лукашэнку лічыць, што шкода ад акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны для Беларусі складае каля 2,3 трыльёна даляраў, а таму падтрымлівае ідэю патрабаваць у Берліна за гэта кампенсацыю. 

Каментары26

  • Вопрос
    17.04.2025
    Какие народы проводили парад в Брест-Литовске в 1939 году?
  • Дядя
    17.04.2025
    Лизливая амеба данилович за чин и не такое придумает. Очень страстно лизал жопу Мясниковичу в Академии наук.
  • :)
    17.04.2025
    Будут освобождать от диктатуры.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць