Свет1111

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве

Злучаныя Штаты прадставілі еўрапейскім саюзнікам уласныя прапановы па заключэнні «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай, якія, у прыватнасці, прадугледжваюць паслабленне санкцый супраць Расіі ў выпадку працяглага спынення агню, паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на еўрапейскіх чыноўнікаў, знаёмых з сітуацыяй.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pool via AP

Еўрапейскія суразмоўцы Bloomberg гавораць, што свой план ЗША прэзентавалі падчас серыі сустрэч у Парыжы напярэдадні, 17 красавіка.

Па словах крыніц агенцтва, план адміністрацыі Трампа быў разгледжаны на сустрэчы ў Парыжы, якую з удзелам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, а таксама дыпламатаў Вялікабрытаніі і Германіі правялі спецпасланнік Трампа Стывен Уіткаф і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

Іх прапанова прадугледжвае фактычную замарозку вайны, прычым украінскія тэрыторыі, якія цяпер акупаваныя Расіяй, застануцца пад кантролем Масквы, кажуць крыніцы агенцтва. Прапанова ЗША таксама прадугледжвае паслабленне санкцый супраць Расіі і адхіляе абмеркаванне імкнення Украіны стаць сябрам NATO, піша Bloomberg, адзначаючы, што крыніцы адмовіліся раскрываць іншыя дэталі.

Адзін з чыноўнікаў, які гаварыў з Bloomberg на ўмовах ананімнасці, заявіў, што згаданыя планы не будуць «канчатковым урэгуляваннем», а еўрапейскія саюзнікі Украіны не будуць прызнаваць яе акупаваныя тэрыторыі расійскімі.

Чыноўнікі таксама падкрэслілі, што перамовы будуць безвыніковымі, калі Расія не пагодзіцца спыніць баявыя дзеянні, і падкрэслілі важнасць надання Украіне гарантый бяспекі для забеспячэння любога пагаднення.

Напярэдадні Марк Рубіа правёў перамовы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, пасля чаго Белы дом фактычна выставіў Крамлю ультыматум. Вашынгтон «чакае адказу Расіі да канца тыдня», заявіў 17 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. ЗША могуць спыніць сваё пасярэдніцтва ва ўкраінскім урэгуляванні, калі прыкмет руху да міру не з'явіцца ў найбліжэйшы час, заявіў 18 красавіка Рубіа.

Каментары11

  • Carl Trabiner
    18.04.2025
    яго і ягоных сябрукоу́ братва у́жо чакае у Алькатрасе
  • dodo
    18.04.2025
    План-капкан. Дзе тут мір праз сілу, ніхто не падкажа?
  • Нацыянальны Ляпідарны Лідэр
    18.04.2025
    Цікава, а як на такія прапановы Трампа адрэагуе Ляпідарны Нацыянальны Лідэр усіх часоў і народаў і ваяр супраць агЭнтуры? Нагадаю, што пару тыдняў таму ягоныя выказваньні былі такія:

    «Палітыка прэзідэнта Трампа (унутраная і знешняя, не зважаю тут на папулізм) мне крыху нагадвае месцамі дзеянні прэзідэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі — пазбяганне ваенных канфліктаў шляхам дыялогу, увага да пошлін, вяртанне да даўняй нармальнасці амэрыканскай сістэмнай дэмакратыі, але ўжо на рэспубліканскім узроўні
    [...]
    «Даўно мы не бачылі ў Белым доме ЗША такіх паспяховых людзей».
    [...]
    «Напрыклад, прэс-сакратар прэзідэнта выдатная спадарыня Кэралайн Лівіт — гэта проста знаходка веку (нічога падобнага раней не было)».
    [...]
    «мМжа ўсё атрымаецца ў рашучых людзей, якія ідуць праз гадзючае поле».
    [...]
    «Вымушаны ўпершыню папярэдзіць усіх «вялікіх знаўцаў палітыкі», «настрадамусаў» і начытаных маладзёнаў у ФБ».

    Зразумела, мой камэнтар пачнуць адразу шалёна мінусаваць (усе антыпазьнякоўскія камэнтары на НН шалёна мінусуюцца, прычым практычна імгненна і скаардынавана, адразу пасьля выхаду навіны, што як бы намякае), але што, гэта неяк зьменіць факт таго, што такія выказваньні былі? :D Вы хоць з тысячы розных ІР зайдзіце – сказанае ўжо ня адкажаш назад :D

    І, вядома, зараз будзе ўжо традыцыйнае: «Чытайце першакрыніцы», «левалібэральныя СМІ перакруцілі» эт цэтэра. Дык вось вам спасылка на арыгінал: https://page-analytics-one.online/365152

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць