Грамадства44

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён

68-гадовага палітвязня Міколу Статкевіча трымаюць за кратамі без вестак, у рэжыме інкамунікада, ужо 800 дзён. Пра гэта нагадалі ягоныя сваякі.

Мікола Статкевіч

Адміністрацыя глыбоцкай калоніі паставіла Мікалая Статкевіча на ўлік як «схільнага да экстрэмізму».

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч казала, што апошні раз яна атрымлівала ад яго вестку 9 лютага 2023 году.

Палітвязня Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года ў Мінску па дарозе на Камароўскі рынак, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Два разы запар яго арыштоўвалі на 15 сутак, але і пасля гэтага ён не выйшаў на волю.

У канцы чэрвеня 2020 года Статкевіча перавялі ў СІЗА і выставілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула 342 («Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), потым дадалі артыкул 293 («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 14 снежня 2021 года на закрытым працэсе суддзя Мікалай Доля вынес Статкевічу прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Статкевіч у зале суда гучна выкрыкнуў: «Жыве Беларусь!»

20 чэрвеня 2022 года Статкевіча перавялі з Гомельскага СІЗА № 3 у папраўчую калонію № 13 у Глыбокім, якая лічыцца адной з самых строгіх у краіне. Адміністрацыя калоніі паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму», у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар. Усяго з ліпеня 2022 года Статкевіч у калоніі атрымаў дзясяткі спагнанняў.

З лютага 2023 года Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам. Паводле крыніц, яго па чарзе трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара, а таксама пазбавілі права на званкі і адзіны на год перадачу і спатканне.

Каментары4

  • Фашисты
    19.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Отец Засандалий
    19.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • user
    21.04.2025
    Отец Засандалий , смотри сам не окажись "дома"

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць