Грамадства

Адзін з банкаў прапанаваў беларусам мяняць у сябе пашкоджаную валюту

У прэс-службе БНБ-Банка паведамілі пра ўвядзенне новай паслугі, дзякуючы якой беларусы змогуць абмяняць сапсаваныя купюры даляраў, еўра і расійскіх рублёў на новыя. Пачынаючы з 24 красавіка, зрабіць гэта можна ў любым аддзяленні гэтага банка па ўсёй Беларусі.

У банку ўдакладнілі, што памер камісіі складзе 9% ад сумы па курсе Нацбанка, але не менш за 10 беларускіх рублёў. Напрыклад, калі абмяняць пашкоджаную банкноту наміналам 100 даляраў па курсе ў 3,05 рубля, то камісійнае ўзнагароджанне будзе роўнае 27,5 рублям (9% ад 305 рублёў).

Акрамя таго, з 24 красавіка БНБ-Банк уводзіць камісію за зняцце наяўных з карт аплатнай сістэмы «Белкарт», якія былі выпушчаныя ў іншых банках. Цяпер пры атрыманні сродкаў у касах і абменных пунктах БНБ-Банка з беларусаў спішуць камісію сумай 2,5% ад сумы аперацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць