Свет66

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Самарканд звярнуў увагу на адсутнасць надпісу на рускай мове каля мемарыяла «Смуткуючая маці», паведаміла расійскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости».

Фота: МЗС Расіі

Па розных баках самаркандскага помніка размешчаныя два надпісы — адзін на ўзбекскай мове, другі на англійскай. Надпіс там такі: «Ты заўсёды ў нашым сэрцы, мой дарагі» (You are always in our heart, my dear).

«Як да вас англічан занесла? Я гляджу, на англійскай надпіс», — запытаў Лаўроў, звяртаючыся да экскурсаводкі. «На ўсіх мовах тут, у прынцыпе. Горад турызму», — адказала яна. «Рускай не бачу», — адказаў міністр.

Гэтая размова адбывалася ў прысутнасці міністра замежных спраў Узбекістана Бахціера Саідава.

Каментары6

  • Валенты
    25.04.2025
    Слава Узбекістану!
  • Paliašuk
    25.04.2025
    Лаўрову варта закрыць рот і памятаць: у Цэнтральнай Азіі шануюць найперш свае нацыянальныя мовы, а яшчэ ядуць каніну.
  • жэўжык
    25.04.2025
    Трэба ехаць у Маскву і шукаць надпісы на помніках на ўзбекскай мове.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць