Грамадства2020

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава

Вядучая «Звычайнай раніцы» заўважае, што Пуцін таксама хавае сваіх дочак і нікому не расказвае, хто яны.

У новым выпуску ТОКу вядоўца ранішняга шоу «Звычайная раніца» Марына Ментусава расказала, што можа хавацца за нежаданнем Лукашэнкі прызнаць сваю пазашлюбную дачку.

Некаторы час таму стала вядома, што ў Аляксандра Лукашэнкі, акрамя пазашлюбнага сына Колі, ёсць дачка. Аднак, калі сына ён не проста ўвёў у сваю сям'ю, а лічыць яго любімым і пазіцыянуе як свайго пераемніка, то дачкі ў ягоным жыцці не існуе.

Ментусава заўважае, што Пуцін таксама хавае сваіх дочак і нікому не расказвае, хто яны.

Па словах Марыны, такія паводзіны адлюстроўваюць стэрэатыпы, якія існуюць шмат у якіх грамадствах:

«Сын — гэта гонар. Шмат у якіх краінах — Беларусь вельмі часткова закранае гэты стэрэатып — лічыцца, што сын — гэта спадкаемца, а дачка — гэта памочніца. Вось таму спадкаемца заўсёды цаніўся больш».

Крысціна Моцная — пазашлюбная дачка Аляксандра Лукашэнкі, фота з яе інстаграма

Ментусава нагадвае, што ў некаторых азіяцкіх краінах існуе практыка селектыўных абортаў, калі бацькі, даведаўшыся пол будучага дзіцяці, робяць аборт у выпадку дзяўчынкі.

У мэтах змагання з такой практыкай, у асобных краінах нават забаранілі даведвацца пол дзіцяці да нараджэння. Аднак, праблема застаецца, бо «каштоўнасць хлопчыка [доўгі час] была вышэй, чым каштоўнасць дзяўчынкі».

Марына Ментусава дапускае, што на паводзіны Лукашэнкі можа ўплываць патрыярхальная культура, пры якой менавіта сыну перадаецца і спадчына, і прозвішча.

Каментары20

  • даведка
    28.04.2025
    Лукашенко любит внебрачного сына и даже чужих дочерей, но не свою... Устроил бывших девушек, которые когда-либо скрашивали ему досуг, на телевидение, в собственную службу протокола, в школу красоты, банки, а Дарью Шманай вообще на дипломатическую работу в России, где та раньше не вылазила с КВН, а на днях засветилась в брюликах в Comedy Club.

    [Зрэдагавана]
  • дык
    28.04.2025
    у яго і сын пазашлюбны не адзін. іх ён наведвае. а дачок - так - не прызнае
  • Он
    28.04.2025
    Так а Марына можэт быць мая доч.

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць14

У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту22

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць