Свет11

У Парыжы пачаўся суд над «дзядамі-грабежнікамі», якія амаль дзесяцігоддзе таму абрабавалі Кім Кардаш'ян

Зорку рэаліці-шоу Кім Кардаш'ян абрабавалі ноччу 3 кастрычніка 2016 года ў парыжскім гатэлі Hôtel de Pourtalès, дзе злачынцы, пераапранутыя ў паліцэйскіх, звязалі яе і забралі каштоўнасці на суму каля 10 мільёнаў долараў, уключаючы заручальнае кальцо ад Канье Уэста, нагадвае Бі-бі-сі.

Аамар Кедаш. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Абвінавачаных у прэсе празвалі «дзядамі-грабежнікамі», бо большасці з іх ужо за 60 гадоў. Агулам па справе праходзіць 12 чалавек, але адзін памёр, а іншага могуць вызваліць ад удзелу ў працэсе праз дэменцыю. Пяцёра абвінавачваюцца ў самім рабаванні, астатнія — у саўдзеле.

Асноўны абвінавачаны — 68-гадовы Аамар Аіт Кедаш, вядомы як «Стары Амар». Ягонае ДНК знайшлі на месцы злачынства. Кедаш прызнаў, што звязваў Кардаш'ян, але сцвярджае, што не быў арганізатарам, а дзейнічаў па інструкцыях «інфарматара», блізкага да зоркі.

Яшчэ адзін абвінавачаны — 71-гадовы Юніс Абас, які падчас рабавання дзяжурыў у фае. Пазней ён напісаў кнігу пра злачынства і прызнаўся, што планаваў зрабіць гэта сваёй «апошняй справай» перад выхадам на пенсію. Толькі Кедаш і Абас прызналі віну, астатнія яе адмаўляюць.

Паліцыя выявіла, што злачынцы атрымлівалі інфармацыю пра Кардаш'ян праз сацсеткі і, магчыма, ад знаёмых яе кіроўцы. Само рабаванне было не вельмі прафесійным: злачынцы ўцякалі пешшу і на раварах, адна з сумак з ювелірнымі вырабамі ўпала і з яе выпала калье з брыльянтамі, якое адно толькі і вярнулі гаспадыні. Большасць жа ўпрыгожанняў былі пераплаўленыя і прададзеныя.

Кім Кардаш'ян будзе сведчыць у судзе 13 мая. Пасля таго здарэння яна казала, што перажыла моцны страх і перагледзела сваё стаўленне да багацця і публічнасці.

Каментары1

  • Ёсік
    29.04.2025
    Нейкае слова цікавае - грабежнік. Што ён грабе. Першы раз чую, нейкі сімьбіёз. Рабаўнік.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць