Усяго патроху33

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы

Латвійскія ўлады ўнеслі расійска-літоўскую спявачку Крысціну Арбакайце ў спіс непажаданых асоб. Такое рашэнне прынятае па рэкамендацыі службы дзяржаўнай бяспекі. Рашэнне звязана з выступамі артысткі ў акупаваным Крыме і ўдзелам у расійскіх прапагандысцкіх мерапрыемствах, паведамляе LTV.

Крысціна Арбакайце. Фота: сацсеткі артысткі 

Міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлаўскіс пацвердзіў, што Крысціна Арбакайце трапіла ў «чорны спіс» асобе, якім забаронены ўезд у Латвію. Такое рашэнне прынятае на падставе ацэнкі Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі.

Там патлумачылі, што спявачка пасля акупацыі паўвострава Крым выступала там з канцэртамі, а таксама ўдзельнічала ў праграмах, якія расійскія ўлады выкарыстоўвалі ў прапагандысцкіх мэтах. Акрамя таго, паводле СДБ, артыстка нібыта падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны.

«Мы як дзяржава падтрымліваем Украіну і не можам прыняць, каб асобы, якія адкрыта дэманструюць падтрымку агрэсару і парушальніку міжнароднага права, вольна выступалі ў Латвіі», — падкрэсліў Казлаўскіс.

У сувязі з гэтым у краіне, хутчэй за ўсё, будзе скасаваны летні канцэрт Арбакайце, на які ўжо вёўся продаж квіткоў. 

Летась латвійскі спіс непажаданых асоб быў папоўнены на 480 прозвішчаў. Улады заяўляюць, што падобныя рашэнні будуць прымацца і надалей дзеля абароны нацыянальнай бяспекі.

У Літве, грамадзянкай якой з'яўляецца Крысціна Арбакайце, таксама выклікаў хвалю абурэння ў сацыяльных сетках канцэрт Крысціны Арбакайце, запланаваны на 31 мая ў Вільні. Карыстальнікі выказваюць незадаволенасць тым, што ў Літву запрашаюць артыстку, якая атрымала званне «заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі» і не асудзіла агрэсію Расіі супраць Украіны.​

У той жа час у самой Расіі таксама адмяняюць канцэрты Арбакайце. Прычынамі там называюць, што спявачка не выказала сваёй пазіцыі аб вайне ва Украіне, нібыта «фінансавала УСУ» і атрымала замежнае грамадзянства, а ў Расію прыехала толькі для заробку грошай. Да таго там яе цкуюць як дачку «замежнага агента» (Ала Пугачова не прызнаная замежным агентам, ім прызнаны яе муж — Максім Галкін). 

Каментары3

  • Filipp
    30.04.2025
    Так, праз фота адразу бачна -- узровень пагрозы "чырвоны"!
  • ЎЎЎЎЎ
    01.05.2025
    Яна АрбакайТэ, а не АрбакайЦе.
  • Woodoo Cult
    01.05.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю43

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю43

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць