Грамадства33

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе

Мастачка трапіла ў складанае становішча, у яе анкалогія і складаныя побытавыя ўмовы. Яна нават звяртаецца па бясплатную ежу ў групу, арганізаваную Сяргеем Мельянцом.

Ксіша Ангелава — мастачка, актрыса і іканапісец, якая з 2020 года малюе партрэты беларускіх палітзняволеных. За гэты час яна стварыла больш за 1100 прац і сабрала з іх выставу «Мартыралог Беларусі». Гэтую выставу бачылі ў Варшаве, Вільні, Рыме, Лондане, Страсбургу і іншых гарадах. Партрэты Ксішы — гэта не толькі мастацтва, але і спосаб захаваць памяць, перадаць боль і сілу тых, хто апынуўся за кратамі.

Зараз Ксіша жыве ў Варшаве, выхоўвае дачку і працягвае маляваць. Але за гэтай стойкасцю — цяжкі стан здароўя (анкалогія, аперацыі, хіміятэрапія) і складаныя побытавыя ўмовы. Да доктара яна запісаная на 2026 год. Матэрыялы для працы набывае за ўласны кошт, жыве на выпадковыя падпрацоўкі і харчовую дапамогу.

«Таксама працягваю маляваць, каб свет не забываў пра нашу боль. Калі бачу, як замежнікі рэагуюць на мае выставы, пачынаюць адгукацца на наш заклік, — вельмі радуюся. Гэта дазваляе працягваць, не паддацца спакусе спыніцца і прызнаць, што нічога не працуе, а людзі ўсё яшчэ там.

Такую творчую працу цяжка спалучаць з працай, асабліва чатыры гады запар. Я малюю за свой кошт і матэрыялы, у вольны час. І не магу ўладкавацца на пастаянную працу з-за выставаў: вельмі часта запрашаюць у розныя галерэі. Але гэта звычайна толькі квіток, у рэдкім выпадку — нейкая сціплая ежа. Таму некалькі гадзін на тыдзень працую з беларускімі дзецьмі, а таксама з польскімі з СДУГ, бо маю педагагічную адукацыю. Гэтых грошай хапае толькі на кватэру, у якой мы жывём з дачкой», — піша Ксіша.

Сума збору

€3750

  • €2000 — платныя візіты да лекараў
  • €1100 — арэнда кватэры
  • €650 — побытавыя выдаткі і ежа

А тут можна ёй дапамагчы — збор на BYSOL (толькі з небеларускіх сродкаў аплаты).

Каментары3

  • Hector Martinez , Valencia
    01.05.2025
    лёгка можна дапамагчы Ксеніі .
    штаб - 10 000 е , нау́ 9 000 е , франак прадасьць катлы і ахвяруе 5 , лябедзька - 7 000 , Кавалеу́скі 14000 е , Пракоп'еу́ 11000 , цыбэрпрартызанцы на чале з прэс аташэ 40 000 , Анжаліка дзясятачку , абба 20 000 , цапкала 50 000 , латушка 100 т , ,,кіт,, ці як яго там лімон .
  • Тутэйшы аглядальнік
    01.05.2025
    Почему не подам персональный банковский счёт???....человек живёт в Варшаве!!!!
  • бабруйчанін
    01.05.2025
    Hector Martinez , Valencia , ?? Самі ахвяравалі ? Ці толькі...у чужых кішэнях бачыце?

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць