Вайна1616

«Мне нас шкада. Нас б'юць, як мух мухабойкай». Z-ваенкар заклікаў спыніць вайну

Расійскі ваенкар і прапагандыст Аляксандр Сладкоў выказаў балючае расчараванне ў сувязі з дронавай пагрозай з боку Украіны, бездапаможнай рэакцыі расійскага камандавання на гэта і агульнай стратэгічнай няпэўнасцю Расіі ў вядзенні вайны. Ён мяркуе, што варта спыняць вайну.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

«Мне нас шкада. Нас б'юць. Я ўжо дайшоў да жалю. Быў перыяд адмаўлення, гневу, яшчэ чагосьці. А цяпер я прыняў сітуацыю такой, якая яна ёсць. Нас б'юць, як мух мухабойкай. Так, мы надзвычайныя ў абароне і захапляльныя ў штурмах, пры пераходзе да стралковага бою праціўнік амаль заўсёды здаецца. Але Расію трасе ад налётаў БЛА саперніка», — піша Сладкоў. 

Прапагандыст лічыць, што Расія стаіць перад дылемай — трэба «ці спыняць вайну, пераходзіць да замарозкі, да перамір'яў, ці яшчэ кудысьці, ці ваяваць так, як звычайна ваююць рускія». 

«Мы ў гэтым баявым парытэце з Украінай можам стачыць тых, хто застаўся біцца», — мяркуе ён. 

Ваенкар наракае на тых, хто «лічыць, што гэта вайна не іх справа». Ён называе іх «балотам», якому трэба адказаць — не толькі словамі, але і дзеяннямі, пакараннямі, нават «вышэйшай мерай» для тых, хто крадзе і падрывае фронт знутры.

«Ды шмат чаго можна зрабіць, як той казаў, у каня галава вялікая, вось няхай яна і думае. Думае так, каб усе нашы сумневы зніклі і больш не з'яўляліся. І каб я перастаў шкадаваць Расію, якую атакуюць то тут, то там», — дадае ён. 

Каментары16

  • Вольга
    03.05.2025
    Харошы імперац - імперац пасля сустрэчы з украінскім дронам.
  • Эхма
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Круглый
    03.05.2025
    Любишь медок, люби и холодок.

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць