Арыштаваны каліновец Грачыха пакінуў полк праз месяц пасля далучэння
Учора БТ паказала затрыманне Васіля Грачыхі — мужчыну назвалі былым ваяром палка Каліноўскага. Дзе і як гэта адбылося, невядома. Прэс-служба каліноўцаў расказала, чаму Васіль пакінуў падраздзяленне ўсяго праз месяц пасля прыбыцця.

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха. Скрын відэа БТ
Паводле словаў прэс-службы, Грачыха з'явіўся ў палку ў маі 2022-га і пакінуў яго ў чэрвені таго ж года, то-бок сумарна прабыў там месяц. Але чаму ён пакінуў полк так хутка?
Як тлумачыць прэс-служба, Васіль прайшоў праверку бяспекі, то-бок яго сыход звязаны не з гэтым. Грачыха пакінуў полк па ўласным жаданні, далей пра яго ў ПКК не чулі.
Ветэраны ПКК, з якімі звязалася «Наша Ніва», не згадваюць такога ваяра ў сваіх шэрагах.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЗніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары
[Зрэдагавана]