Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў дзень памяці і перамогі над нацызмам ушанаваў памяць ахвяр нацысцкай агрэсіі і падкрэсліў, што Расія спрабуе не толькі прыватызаваць Украіну як дзяржаву, але і ўзурпіраваць гістарычную памяць пра Другую сусветную вайну.

«Спрабуючы прысвоіць Украіну, Расія прысвойвае сабе чужую памяць і скажае гісторыю.
Таму не толькі сёння, У Дзень памяці і перамогі над нацызмам, а заўсёды варта памятаць: украінцы зрабілі свой вялікі ўклад у тую перамогу. Спынілі зло сусветнага маштабу ўласнай крывёю.
Таму што больш за 8 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай Арміі. Дзясяткі тысяч змагаліся ў войсках саюзнікаў, сотні тысяч — у паўстанцкіх атрадах і рухах супраціву.
У той вайне ў нас не было тылу — уся наша зямля была суцэльным фронтам, плацдармам, адкрытай ранай. Пацярпелі кожны горад, вёска, кожны дом і кожная сям'я.
І мы не аддаём гэтую памяць новаму, рускаму нацызму, гэтак жа як не аддаём яму сваё цяперашняе», — — сказаў Зяленскі.
Каментары
У Беларусі ж далей бачна, як прарасейскасць моцна базуе на прасавецкасці.
Так што не дзіва, што расіяне шкадуюць па распадзе СССР ды на акупаваных тэрыторыях зноў ставяць помнікі Леніну, а іх танка ездзяць пад сцягам СССР.