Грамадства11

Мінчукоў просяць запасціся жэтонамі на метро

Мінскі метрапалітэн рэкамендуе жыхарам горада загадзя набыць жэтоны на праезд у метро, паведамляе прэс-служба арганізацыі. Звязана гэта са святкаваннем 9 Мая.

Фота ілюстрацыйнае

«У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў… у перадсвяточныя і святочныя дні Мінскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым на ўсіх станцыях метро праезд можна аплаціць таксама з дапамогай бескантактных банкаўскіх карт.

Звязана гэтая просьба з тым, што ў сувязі з правядзеннем у горадзе масавых мерапрыемстваў у метрапалітэне чакаецца вялікі наплыў пасажыраў, а неабходнасць стаяць доўгія чэргі ў касы могуць ствараць ім праблемы.

Дарэчы, у святочныя дні зменіцца ў бок скарачэння і інтэрвал руху цягнікоў. У пятніцу, 9 мая, ён складзе:

  • на 1-й лініі (Маскоўскай) з 9:00 да 24:00 — 3 хвіліны;
  • на 2-й лініі (Аўтазаводскай) з 9:00 да 11:00 — 5 хвілін, з 11:00 да 16:00 — 4 хвіліны, з 16:00 да 24:00 — 3 хвіліны;
  • на 3-й лініі (Зеленалужскай) з 6:00 да 11:00 — 7 хвілін, з 11:00 да 24:00 — 6 хвілін.

У суботу, 10 мая, на Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху цягнікоў зменіцца з 19:30 да 24:00 і складзе 5 хвілін.

Таксама ў прэс-службе метрапалітэна звярнулі ўвагу, што 9 мая магчымыя абмежаванні для пасажыраў на ўваход і выхад на станцыі «Плошча Перамогі» (вестыбюль з боку манумента Перамогі), а таксама на некаторых іншых станцыйных комплексах, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў.

Каментары1

  • Міхась
    08.05.2025
    Лепшая парада - проста трымацца далей ад гэтага мілітарысцкага шабаша лукашысцкай дыктатуры, які ня мае нічога супольнага ані з памяццю аб загінулых, ані з вайсковымі гонарам і годнасцю. Бо нават парад кардонавых войскаў перанесены на вечар дзеля адной асобы - крамлёўскага васала і кардонавага генералісімуса, які ў 1995 захапляўся Гітлерам ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Handelsblatt. А дэлегацыя лукашысцкіх бутафорскіх дэсантнікаў у Маскве не знайшла нічога лепшага, чым маршыраваць там пад оду старому дыктатару "Батька у нас крутой". Лукашысцкае войска назаўжды пакрыла сябе ганьбой, калі аніводны ягоны "ваяр" ані 24 лютага 2022, а ні далей не перашкодзіў таму, каб з беларускай зямлі на нашых украінскіх суседзяў не прыйшла захопніцкая вайна. А сам лукашысцкі рэжым паказаў свой сапраўдны твар, калі ў 2022 знішчыў на Гарадзеншчыні могілкі ваяроў Арміі Краёвай, загінулых у баях супраць нацыстаў.
    Дарэчы, Нямеччына капітулявала 8 траўня 1945, але Сталін, вырашыў святкаваць перамогу асобкам. Бо не збіраўся пакідаць свабоды ані акупаванай саветамі Ўсходняй Еўропе, ані ўласным халопам-пераможцам. Гэта рабіла хуткі разрыў з захадам непазбежным, таму і супольныя святы з будучымі ворагамі саветскаму тырану былі непатрэбны.
    У выніку вольныя людзі святкуюць тую перамогу над нямецкім нацызмам сёння, 8 траўня, а саўковы статак адзначае недарэчную дату 9 траўня, бо так калісці вырашыў людажэр Сталін, які пачынаў другую сусветную ў якасці агрэсара і хаўрусніка Гітлера на падставе пакта Молатава-Рыбентропа.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка7

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка7

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць