Спорт77

У Афганістане талібы забаранілі шахматы

Чыноўнікі назвалі гульню харамам і распусцілі шахматную федэрацыю.

Гульня ў шахматы. Фота: Наша Ніва

Міністэрства заахвочвання дабрадзейнасці, якое сочыць за выкананнем рэлігійных нормаў у Афганістане пры ўладзе талібаў, забараніла гульню ў шахматы. Пра гэта паведамляе выданне Khaama Press.

Забарону шахмат пацвердзіла і Міністэрства спорту краіны. Паводле слоў чыноўнікаў, шахматы застануцца пад забаронай да таго часу, пакуль не будуць знойдзены належныя адказы на рэлігійныя пытанні. Пры гэтым Міністэрства заахвочвання дабрадзейнасці ўжо распусціла Афганскую шахматную федэрацыю і назвала гульню «харам». Гэта значыць, што яна не адпавядае ісламскаму праву.

Як піша Khaama Press, незадоўга да абвяшчэння забароны некалькі спартоўцаў і аматараў шахмат звярнуліся па фінансавую падтрымку да Міністэрства спорту, але атрымалі адмову. Да прыходу да ўлады Талібаў шахматы карысталіся ў краіне значнай папулярнасцю.

Каментары7

  • Ёсік
    11.05.2025
    Ушчаміўся ва ўладу рэлігійны фанатык, які сам шмат чаго не ведае, і давай усё забараняць. Здаецца, дай больш узьдзеяньня на жыхароў, рпц зрабіла б шмат падобнага, тыя ж бесы пад маскай набажэнства. Як такое даспадобы дырэктару саўгаса. Белавія ў Кабул не зьбіраецца пачаць лётаць?
  • Kub
    11.05.2025
    Харам - гэта "Скрэпна" па-руску! Харам! Рускі ды Таліб - браты на вякі!

    Гойда!
  • Filipp
    11.05.2025
    Відавочна што зараз справы пойдуць у гару!

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць