Грамадства33

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»

Незвычайны рэстаран на набярэжнай Свіслачы «Сірыус М» зачыніўся. Пра гэта ўстанова паведаміла на сваіх старонках у сацсетках, піша Office Life.

Фота: Onliner.by

Апошнім працоўным днём стала серада, 14 мая. У гэты дзень рэстаран працаваў да 00:00.

Установу адкрылі ў жніўні мінулага года на праспекце Незалежнасці ў будынку «экс-Кемпінскі». Яна вылучалася футурыстычным стылем. За незвычайны і дарагі інтэр’ер у сацсетках яго тады ахрысцілі «рэстаранам за $1 млн».

Што стала прычынай закрыцця, не ўдакладняецца.

Наогул, бюджэтным рэстаран назваць цяжка. Салаты і супы ў меню каштуюць каля 30 рублёў, гарачыя стравы з мясам — ад 45 рублёў, гарбата — 15 рублёў, дэсерты — 24 рублі.

Але і стравы ў меню не зусім звычайныя: васьміног на вуглях, марскі грабеньчык, філе міньён з аленя або боршч з тушанай качкай.

Каментары3

  • упс
    15.05.2025
    "або боршч з тушанай качкай."
    а качак дзе бяруць? а
    https://realt.onliner.by/2024/11/11/v-centre-minska-poyavitsya-pamyatnik-toj-samoj-utke-smotrite-kak-on-budet-vyglyadet

    таму і збегла гэта качка з качанятамі - https://page-analytics-one.online/367908
  • бабруйчанін
    15.05.2025
    ??)) Колькі казал кажу і " рэстаратару" таксама ..
    Рэстаран гэта ні аб " паесці выпіць" гэта атмасфЭра утульнасць ..
    Гэта ўся роўна выглядае як " футурыстычная" казарма сталоўка ..я ні аб інтэрьере
  • Ваван
    15.05.2025
    Минск давно поменялся. Вся движуха сместилась на Победителей Немигу.... проспект т.н. Независимости просто убог и сер по сравнению с Победителей.... и парковаться нету возможности.... пустыня и россияне небратья

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й21

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

Кітай акружае Афрыку сеткай партоў2

Зяленскі: На полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў3

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі2

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала3

У ЗША вынеслі пажыццёвы прысуд мужчыну, які рабіў замах на Трампа1

Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі3

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й21

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць