Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа раніцай 16 мая прыбыў у Стамбул, дзе, як чакаецца, пройдуць перамовы Расіі і Украіны. Раней ён браў удзел у сустрэчы прадстаўнікоў НАТА ў турэцкай Антальі

Фота: Alex Brandon / AP
А 10:45 павінна пачацца трохбаковая сустрэча з удзелам Турцыі, ЗША і Украіны. ЗША на сустрэчы будзе прадстаўляць дырэктар па палітычным планаванні Дзярждэпу Майкл Энтан, паведамляе Reuters.
Напярэдадні Рубіа заявіў, што Вашынгтон «не ўскладае вялікіх надзей» на перамовы дэлегацый Расіі і Украіны, якія павінны адбыцца ў Стамбуле.
-
«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры
-
Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е
-
«Няма ніякіх дзяржаўных грошай, ёсць толькі грошы падаткаплатнікаў». Чым Тэтчэр адрозніваецца ад Наталлі Качанавай
Каментары