Эканоміка99

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Па версіі дзяржкантролю, уладальнікі буйной сеткі сэканд-хэндаў незаконна раздрабнілі свой бізнэс і недаплацілі ў бюджэт больш за 3,8 мільёна рублёў. Імаверна, гаворка пра «Адзенне з Еўропы».

У Гомельскай вобласці распачалі крымінальную справу супраць уладальнікаў сеткі магазінаў па продажы патрыманых рэчаў. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў, махлярстве і ўдзеле ў злачыннай групе.

Сама сетка не называецца. Але імаверна, гэта крамы «Адзенне з Еўропы» — іх шыльда была паказана ў сюжэце тэлебачання. «Адзенне з Еўропы» ўваходзіць у тройку самых буйных сетак сэкандаў краіны. 

Супрацоўнікі камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці заявілі, што службовыя асобы кампаніі, якая займалася рознічным продажам адзення і іншых тавараў сэканд-хэнд, арганізавалі схему ўхілення ад падаткаў.

Яны стварылі яшчэ 12 кампаній, аформілі на іх новыя гандлёвыя кропкі, і падзялялі паміж імі выручку. Гэта дало магчымасць, па версіі КДК, беспадстаўна карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. У выніку бізнесмены не заплацілі больш за 3,8 мільёна рублёў падатку на прыбытак і ПДВ.

Затрыманыя 11 чалавек. Пры сілавой падтрымцы АМАП на маёмасць фігурантаў накладзены арышт — гэта 15 аб’ектаў нерухомасці, 8 аўтамабіляў агульным коштам 5,5 мільёна рублёў. Акрамя таго, былі канфіскаваныя 315 тысяч долараў ЗША, 150 тысяч еўра і 500 грамаў золата ў злітках.

На дадзены момант затрыманыя ўжо вярнулі 1,9 мільёна рублёў у якасці частковага пакрыцця шкоды, паведамляе КДК.

Рознічная сетка гэтай кампаніі мае 97 крамаў у 12 гарадах, у тым ліку ў Мінску, Гомелі, Гродне, Магілёве і буйных райцэнтрах. Гандлёвыя пункты працягваюць працу, іх дзейнасць не прыпынялася.

Таксама КДК асобна дадаў, што двое падазраваных маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці. 

Каментары9

  • Передел
    20.05.2025
    Новые, молодые волки лукашенко, очень сильно хотят кушать.
    Так проходит смена поколении на скотном дворе лукашенко.
  • Стрижка котов
    20.05.2025
    И где тут нарушение?
  • Жора
    20.05.2025
    Адна- і дзесяцідоларавыя банкноты таксама расклалі для эфекту "кучы грошай", смешна.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць