Грамадства

Зімоўскі: Аб датэрміновым вызваленні Ягора Рыбакова хадайнічала Белтэлерадыёкампанія

Белтэлерадыёкампанія хадайнічала аб датэрміновым вызваленні экс‑кіраўніка БТ Ягора Рыбакова. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 31 сакавіка ў Мінску паведаміў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі.

Паводле яго слоў, накіраванае каля трох тыдняў таму хадайніцтва аб вызваленні Рыбакова стала адным з фактараў, што паўплывалі на яго датэрмінова‑ўмоўнае вызваленне.

Гаворачы аб матывах гэтага хадайніцтва, Зімоўскі паведаміў, што «запазычанасць, якая ўтварылася ў Рыбакова перад Белтэлерадыёкампаніяй па рашэнні суда, будзе хутчэй кампенсавана, калі ён будзе працаваць не ў калоніі».

«Мы матывавалі свой зварот у тым ліку і тым, што ў Рыбакова будзе магчымасць хутчэй разлічыцца», — сказаў Зімоўскі.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці працаўладкавання Рыбакова, Зімоўскі заўважыў, што «калі ён асуджаны з паніжэннем у правах, то ён не зможа займаць кіруючыя пасады, прынамсі, у Белтэлерадыёкампаніі». «Але рэпарцёр ён добры», — дадаў кіраўнік БТ. Акрамя гэтага, ён паведаміў, што запазычанасць Рыбакова перад Белтэлерадыёкампаніяй часткова пагашана. Паводле слоў Зімоўскага, ён пакуль не сустракаўся з Рыбаковым.

Былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў 11 лютага 2005 года быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд Беларусі. Рыбакоў быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, замаху на атрыманне хабару, крадзяжы з выкарыстаннем службовага становішча і арганізацыі каналаў па адмыванні і легалізацыі незаконна набытага абсталявання. Рыбакову было прапанавана добраахвотна вярнуць тэлерадыёкампаніі 212 мільёнаў рублёў — суму нанесенага ўрону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам17

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле5

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць