Меркаванні11

«А чаго мне баяцца?» Памяці Віктара Адзіночанкі, які натхняў

Ён выкладаў у мяне ва ўніверсітэце, піша журналістка і рэжысёрка з Гомеля Марыя Булавінская. Перад тым як у нас пачаліся ў яго пары, студэнты з іншых курсаў запалохвалі, што гэты выкладчык вельмі патрабавальны. Што залікі яму здаюць па некалькі разоў. І што ён увогуле вельмі складаны чалавек: «Ну, не такі як усе».

Віктар Адзіночанка. Фота: ГДУ Скарыны

Як жа мяне развесялілі гэтыя напалоханыя каментары, калі я зразумела, хто такі насамрэч Віктар Адзіночанка. У яго да студэнтаў насамрэч было толькі адно галоўнае патрабаванне — не быць абыякавымі (да прафесіі, да інтэлектуальнага развіцця і г.д.). Не хачу хваліцца, але мне было з ім вельмі лёгка, я адчувала, што, напэўна, я таксама «не такая, як усе».

Ведаю, што ва ўніверсітэце сярод такіх, як усе, нават хадзілі чуткі, што мабыць Віктар Адзіночанка недзе там супрацоўнічае з уладамі: «Бо не можа чалавек і ва ўніверсітэце працаваць, і мець актыўную грамадскую пазіцыю». Аднойчы я наўпрост запыталася, як у яго гэта атрымліваецца, ці не баіцца, што звольняць з працы. На што ён адказаў нешта кшталту: «А чаго мне баяцца? А за што мяне звальняць? Я нічога не парушаю. А калі б мае правы парушылі, то я б абскарджваў гэта».

Віктар Адзіночанка прыняў мяне у Беларускі Хельсінскі камітэт у цяжкім 2017 годзе. Таксама ён мне аднойчы падказаў вясёлы відэаролік на 200 тысяч праглядаў. Гэта адбылося падчас збору подпісаў за кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе.

Спадара Віктара можна было сустрэць на палітычных і грамадска значных мерапрыемствах. У добрым гуморы часамі на ровары пад’язджаў як незалежны назіральнік-праваабаронца.

Адна з нашых апошніх сустрэч адбылася падчас пікета па зборы подпісаў за Лукашэнку ў 2020 годзе. Так, ён і на такое мерапрыемства прыйшоў, бо замест збору подпісаў там адбывалася паўнавартасная агітацыя, што забараняе закон. У той момант там нікога больш не было сярод праваабаронцаў і незалежных журналістаў, у асноўным толькі чыноўнікі і дзяржслужбоўцы. Як заўсёды энэргічна і з уласцівай яму іроніяй Віктар Адзіночанка пракаментаваў на камеру ўсе парушэнні, якія пабачыў на свае вочы.

Таксама ён не абышоў увагай і падзеі 2022 года, калі на фоне вайны ва Украіне ў Беларусі адбываўся рэферэндум. Ён таксама назіраў за ім, публічна паведамляў пра парушэнні правоў грамадзянаў, якія выказваліся супраць вайны.

Так, ён ніколі не баяўся даваць каментары незалежным СМІ, нягледзячы на працу ва ўніверсітэце. А ён быў дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, у апошні час працаваў над абаронай доктарскай дысертацыі.

Мяне яго прыклад заўсёды натхняў. Было важна бачыць такога чалавека, які годна працуе ў сістэме адукацыі. Яго прыклад уражваў і студэнтаў.

Вось я прыгадваю такую сітуацыю. У 2011 годзе Віктара Адзіночанку затрымалі на «Народным сходзе» ў Гомелі. А ровар, на якім ён прыехаў, проста запіхалі ў бусік. Нават былі фотаздымкі ў медыя. Бо дакладна гэтую падзею жвава абмяркоўвалі студэнты: «О, крута! А ты бачыў, з велікам запіхалі!» Тады Адзіночанка стаў аўтарытэтам нават для тых, каму было ўсё роўна. 

Вельмі сумна, сышоў моцны і неабыякавы чалавек.

Каментары1

  • Дзякую!
    28.05.2025
    Дзякую за такі цудоўны артыкул і за тое што падзяліліся памяццю пра значнага чалавека! Вазьму сабе ў прыклад яго паводзіны. Вялікі дзякуй.

Цяпер чытаюць

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА1

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

Зорны беларускі акцёр Ігар Сігоў пайшоў у кіроўцы аўтобуса. Кажа, што гэта лепш, чым у таксі8

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам26

У Францыі двух блізнят абвінавачваюць у забойствах. Хто менавіта націснуў на курок, невядома — у іх аднолькавая ДНК

Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «разуменняў», дасягнутых у Анкорыджы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА1

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць