Вайна

Расійскія войскі маюць поспехі на Сумшчыне

Расійскія войскі прасунуліся ў Сумскай вобласці каля сёлаў Вадалага, Локня і Белаводы, сведчаць звесткі маніторынгавага праекта Deep State. Пра гэта піша выданне «Суспільне».

Карты DeepState за 27 мая і 29 мая. Фота: DeepState

Па даных праекта DeepState, па стане на 29 мая 2025 года расійскія войскі акупавалі 93,11 км² тэрыторыі ў Сумскай вобласці Украіны. Для параўнання, яшчэ 27 мая гэтая плошча складала 67,5 км². Таксама павялічылася і так званая «шэрая зона» — з 61,65 км² да 72,94 км².

Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, Расія рыхтавала наступленне на гэтым кірунку яшчэ з мінулага года. Яна адцясняе ўкраінскія войскі з памежнай Курскай вобласці і перакідае сілы на тэрыторыю Сумшчыны. Пры гэтым расіяне выкарыстоўваюць малыя штурмавыя групы, а бранятэхніку пакуль не задзейнічаюць — магчыма, яе не хапае або яе пакідаюць для далейшых аперацый.

Мэта гэтых штурмавых груп — пратачыцца на ўкраінскую тэрыторыю, замацавацца і чакаць падмацавання, каб працягваць наступленне.

28 мая прадстаўнік украінскага фармавання «Курск» Яраслаў Чапурны паведаміў, што расійскія войскі спрабуюць прасунуцца далей углыб Сумскай вобласці, штурмуючы населеныя пункты Кіндратаўка і Локня. Украінскія сілы аказваюць супраціў і стрымліваюць наступ.

У гэты ж дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што да мяжы з Сумшчынай Расія сцягвае каля 50 тысяч вайскоўцаў. Асноўная канцэнтрацыя — на Курскім кірунку, дзе, паводле яго слоў, знаходзяцца «самыя магутныя сілы» ворага. Мэта — выціснуць украінскія войскі з расійскай тэрыторыі і рыхтаваць маштабны наступ на Сумскую вобласць.

Між тым расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла 28 мая, што расійская армія захапіла вёску Канстанцінаўка ў Сумскай вобласці. Аднак DeepState адзначае, што яна знаходзіцца ў «шэрай зоне».

Яшчэ 24 мая з'явілася інфармацыя пра частковую акупацыю Сумшчыны, а 26 мая кіраўнік вобласці Алег Грыгараў пацвердзіў, што пад расійскім кантролем знаходзяцца некалькі сёлаў: Новенькае, Басоўка (Юнакоўская грамада), а таксама Вясёлаўка і Жураўка (Хацінская грамада).

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству3

Шэсць краін уключна з Украінай запусцяць вытворчасць дронаў-перахопнікаў, якія створаць на мяжы з Расіяй і Беларуссю паветраны мур3

«Баявому генералу» Кубракову на памяць пра расправу 2020 года падарылі кулямёт19

У Мінску аб'явілі пра планы стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але там ужо даўно ідзе будаўніцтва5

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага22

У мінскім ГЦ, дзе нядаўна закрыўся гіпермаркет, адкрыюць гіпердыскаўнтар

Гіганцкіх чарапах выпусцілі на ціхаакіянскі востраў праз 180 гадоў адсутнасці на ім

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова2

Расія склала спіс краін, з якіх нельга браць наймітаў на вайну з Украінай. Беларусь у яго не ўвайшла8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць