Свет11

Украінская дэлегацыя прыбыла ў Вашынгтон для перамоваў з адміністрацыяй Трампа

Высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада Украіны прыбылі ў Вашынгтон, каб абмеркаваць з ЗША падтрымку ў вайне супраць Расіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваіх сацсетках.

З ягоных слоў, украінская дэлегацыя мае намер казаць аб вайсковай дапамозе, сітуацыі на фронце і ўзмацненні санкцый супраць Расіі.

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі міністр эканомікі Юлія Свірыдзенка і прадстаўнікі Мінабароны Украіны.

Як адзначыў Ярмак, украінцы плануюць сустрэцца як з прадстаўнікамі Рэспубліканскай і дэмакратычнай партый, так і з камандай Дональда Трампа.

Асобнай тэмай перамоваў стане вяртанне ўкраінскіх дзяцей, якіх Расія, па сцвярджэнні Кіева, незаконна ўтрымлівае на акупаваных тэрыторыях або вывезла на сваю тэрыторыю.

Каментары1

  • Андрусь
    03.06.2025
    Што значыць "па сцвярджэнні Кіева" расія незаконна ўтрымлівае ўкраінскіх дзяцей? А Рэд. лічыць, што па факце яна тых дзяцей вывезла і ўтрымлівае ў сябе законна?

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць