Здарэнні

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

У Тайландзе здарылася страшная трагедыя: на востраве Пхукет загінула ўкраінская акрабатка Вераніка Кобзава — пляменніца Мікалая Кобзава, заснавальніка аднаго з самых вядомых цыркавых праектаў Украіны. Дзяўчыне было ўсяго 28 гадоў, піша РБК-Украіна.

Вераніка Кобзава (фота: facebook.com/MykolaKobzov)

Вераніка загінула з-за няшчаснага выпадку — яна сарвалася з 15-метровай вышыні.

«Сёння праз трагічную выпадковасць загінула мая пляменніца Вераніка Кобзава. Яна абарвалася з 15-метровай вышыні. Маладая, прыгожая, паспяховая — і такая бяда. Вераніка, заўсёды будзем памятаць. Люблю цябе. Смуткуем усёй сям’ёй», — напісаў бізнэсмен у фэйсбуку

Паводле мясцовых СМІ, трагедыя адбылася раніцай 31 мая ў раёне Чалонг. Як паведамляе паліцыя, Вераніка знаходзілася на даху трохпавярховай вілы разам з сябрамі і хлопцам.

Падчас прагулкі каля басейна, што на даху, яна спатыкнулася і ўпала ў вузкую прасеку прыкладна з 15 метраў. Сведкамі падзеі сталі яе сяброўкі — украінка Карына Зямлянкіна і тайка Месінья Кунасангкам, якія адразу выклікалі хуткую дапамогу. Вераніку тэрмінова даставілі ў бальніцу ў Чалонгу, аднак лекары канстатавалі смерць. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала цяжкая чэрапна-мазгавая траўма і іншыя пашкоджанні, характэрныя для падзення з вялікай вышыні.

Паліцыя не выявіла прыкмет гвалтоўнай смерці, аднак расследаванне працягваецца, а судмедэксперты рыхтуюць поўны аналіз абставінаў трагедыі. Пасольства Украіны ў Тайландзе ўжо праінфармавана пра інцыдэнт.

Што вядома пра Вераніку Кобзаву

Дзяўчына з дзяцінства жыла цыркам — у 12 гадоў яна дэбютавала на арэне «Цырка Кобзоў», які заснаваў яе дзядзька. Пазней яна выступала ў вядучых міжнародных калектывах, сярод якіх легендарны Cirque du Soleil у Канадзе і нямецкі Circus Roncalli.

Калаж РБК-Украіна

Вераніка спецыялізавалася на паветранай акрабатыцы — складаным жанры, які патрабуе вялікай фізічнай падрыхтоўкі і смеласці. Яна выконвала трукі на вялікай вышыні без страхоўкі, уражваючы гледачоў па ўсім свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв31

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць