Эканоміка66

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі

Ганна Рабава, нядаўна прызначаная кіраўніком Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму» заявіла, што кардынальных рэформаў у ПВТ пакуль не плануецца — ён развіваецца стабільна. Аднак ёсць пэўныя акцэнты, на якіх цяпер хоча засяродзіцца дзяржава.

Ганна Рабава

На першым пасяджэнні назіральнай рады ПВТ прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, па словах Ганны Рабавай, вылучыў два галоўныя кірункі:

  • стварэнне адкрытага і эфектыўнага канала, праз які распрацоўкі ПВТ-рэзідэнтаў будуць трапляць у эканоміку і дзяржаўныя структуры;
  • падтрымка асяроддзя, дзе з’яўляюцца новыя таленавітыя спецыялісты і кампаніі, у тым ліку праз супрацоўніцтва з адукацыяй для падрыхтоўкі інжынерных кадраў.

Рабава таксама адзначыла, што асобнай тэндэнцыяй цяпер вылучаюцца крыптакампаніі. Акрамя таго, цікава развіваецца напрамак стварэння праграмна-апаратных комплексаў — гэта не проста софт, а тэхнічныя інавацыі.

Што да спецыялістаў, якія раней выехалі з краіны, то кіраўніца ПВТ падкрэсліла, што, маўляў, для ўсіх, хто хоча працаваць і прыносіць карысць Беларусі, дзверы адчыненыя. ІТ-сфера вельмі дынамічная і мабільная, але любоў да радзімы, па словах чыноўніцы, ніхто не адмяняў.

«Тут, напэўна, гаворка будзе ісці пра тое, наколькі гэтыя людзі гатовыя вярнуцца, гатовыя працаваць на тых правілах і ўстаноўках, якія дае наша краіна. І наколькі мы са свайго боку прапануем рэжым, умовы, якія максімальна дазваляюць ім задаволіць свае амбіцыі. Таму тут такі двухбаковы рух», — сказала Рабава.

На сёння ў ПВТ зарэгістраваныя больш за 1000 кампаній, у якіх працуюць каля 60 тысяч чалавек.

Нагадаем, што Ганна Рябова стала кіраўніцай ПВТ у канцы мая. Да гэтага яна была намесніцай міністра сувязі і інфарматызацыі і займалася развіццём лічбавай эканомікі і інавацый.

Каментары6

  • Усё зразумела
    12.06.2025
    Па твары відаць- прагрэсу быць!
  • Прощай
    12.06.2025
    Лукашизм да луканомика угробила и ІТ в Беларуси тоже
  • Только и всего
    12.06.2025
    как изменится работа с ІТ-компаниями в Беларуси... Изменится только зарплата для данной лукашистки

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць