Спорт22

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у першым раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Сёння а 15-й у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне першага раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, а 17-й — Лігі канферэнцый.

Uefa.com

Перад лёсаваннем каманды разбітыя на міні-групы.

Мінскае «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў можа атрымаць аднаго з чатырох наступных супернікаў: «Лудагорац» (Балгарыя), «Алімпія» (Славенія), «Зрыньскі» (Боснія і Герцагавіна), «Будучнасць» (Чарнагорыя).

Супернік стане вядомы а 15-й.

У мінулым годзе «Дынама», якое стартавала ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дабралася да асноўнага раўнду Лігі канферэнцый.

Магчымымі супернікамі гродзенскага «Нёмана» ў кваліфікацыі першага раўнду Лігі канферэнцый могуць быць малдаўскі «Петракуб», казахстанскі «Ардабасы», чарнагорскі «Дэчыч» і армянскі «Урарту».

Брэсцкага «Дынама» — люксембургскі «Дзюдэланж», славенскі «Копер», чарнагорскі «Суцьеска-Нікшыч» і санмарынская «Ля Фіярыта».

Жодзінскага «Тарпеда» — андорская «Санта-Калома», люксембургскі «Расінг-Юніён», санмарынскі «Фіёры» і македонскій «Работнічкі».

Матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый пройдуць 8-10 і 15-17 ліпеня.

Каментары2

  • Т
    17.06.2025
    Не прахадные.
    Выляцяць ўсе са свістам.
  • Жвір
    17.06.2025
    «Суцьеска-Нікшыч».
    О, гэта ж піва "Нікшычко" вараць у тым Нікшычы, чарнагорскай вёсцы.

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»4

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю2

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак2

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам18

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле5

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»4

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць