У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы
Летась качка выседжвала яйкі проста на клумбе каля офіса Сбер Банка на праспекце Незалежнасці каля цырка.

Напрыканцы траўня мінулага года качка знесла яйкі на клумбе каля будынка Сбер Банка (гэты той будынак, дзе раней планавалася зрабіць гатэль «Кемпінскі») і пачала іх гадаваць. Каб ёй не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай.
Пасля таго качцы кожны дзень прыносілі корм. Калі шэсць качанят вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслачы, каб навучыць плаваць.
Ролікі з качкай сабралі мільёны праглядаў у сацсетках. Здаецца, што за яе лёсам назіраў увесь Мінск. За птушкай замацавалася народная мянушка СберУтка, хоць у самім банку ёй далі іншае імя — Капейка.
Сбер Банк нават абвяшчаў конкурс на найлепшы праект помніка.
Цяпер ён з'явіўся — фотаздымак апублікаваў блогер Какабай. Помнік — з бронзы, як піша блогер, на яго пайшло 20 кг матэрыялу.
Каментары