З-за змены клімату расліна, якая паразітуе на дубе, распаўсюдзіцца і на Беларусь
Навукоўцы высветлілі, што арэал расліны Loranthus europaeus патэнцыйна можа пашырыцца на Германію, Польшчу і Беларусь. На публікацыю польскіх даследчыкаў з Прыродазнаўчага ўніверсітэта ў Познані ў часопісе Scientific Reports звярнуў увагу тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Расліна Loranthus europaeus, якая паразітуе на дубе, цяпер расце ў Цэнтральнай Азіі, Турцыі, Крыме і ў Паўднёва-Заходняй Еўропе. З дапамогай мадэлявання даследнікі ацанілі ўплыў прагназаванай змены клімату на 2041-2060 і 2061-2080 гады.
Вынікі паказалі, што арэал Loranthus europaeus патэнцыйна можа пашырыцца на Германію, Польшчу і Беларусь — са скарачэннем у Грэцыі і Турцыі. Гэта будзе мець значныя наступствы для мясцовых экасістэм і эканомікі, а перадусім для лясной гаспадаркі.
Расліна-паразіт можа выклікаць адміранне дрэў-гаспадароў, што прыводзіць да значных эканамічных страт. Адміранне дрэў-гаспадароў не толькі зніжае ўраджайнасць драўніны, але і ўплывае на біяразнастайнасць і здароўе лясоў. Таму неабходная распрацоўка эфектыўных стратэгій для змякчэння ўздзеяння Loranthus europaeus.
Каментары
Пусть наши учёные делают лекарства из омелы.
Растение идёт к нам в страну не просто так.
Надо не бороться с ним, не уничтожать бездумно, а использовать его для производства лекарств.
Есть научные труды по исследованию химического состава омелы и применения для лечения различных заболеваний. На официальных научных медицинских сайтах.
Мир даёт нам 🍋, чтобы мы сделали лимонад.