Грамадства33

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў

Аляксей Лазарэнка ідзе на пенсію.

Аляксей Лазарэнка

Сваю пасаду пакідае начальнік магілёўскай папраўчай калоніі №15 палкоўнік Аляксей Лазарэнка. 29 чэрвеня 2025 года яму спаўняецца 50 гадоў.

Новым начальнікам калоніі будзе палкоўнік Іван Ігнаценка.

Лазарэнка знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі. Дзясяткі палітвязняў сведчылі пра яго неадэкватныя паводзіны — псіхалагічны ціск і нават прымяненне фізічнага гвалту.

Аляксей Лазарэнка першы злева. Фота: komkur.info

Пасля звальнення начальніка наваполацкай калоніі Андрэя Пальчыка менавіта Лазарэнка лічыўся самым адыёзным сярод начальнікаў беларускіх калоній.

«Журналісты, адвакаты — гэта самыя дрэнныя людзі ў свеце», — крычаў Лазарэнка журналісту «Радыё Свабода» Алегу Груздзіловічу, калі той трапіў у ПК №15. Пасля гэтага Груздзіловіча адразу адправілі ў ШІЗА.

У кастрычніку 2024 года ў магілёўскай калоніі загінуў 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Хутчэй за ўсё, ён скончыў жыццё самагубствам у ШІЗА, куды трапіў адразу пасля прыбыцця ў калонію.

Каментары3

  • Барадзед
    20.06.2025
    Самого его в шизо, а не на пенсию.
  • Ёсік
    20.06.2025
    Вось якая люстрацыя да такога палкоўніка? Толькі пажыцьцёвае, а мо і сьмяротнае пакараньне, па іхных законах.
  • Лазарэнка, твой час прыйдзе
    20.06.2025
    Майго брата асабіста Лазарэнка садзіў у ШІЗА ні за што, проста таму што палітычны. Хаця ў брата букет няпростых хвароб. Але Бог знойдзе час.

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць